8 траўня 2024, Серада, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ афіцыйна падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі

9
ЕЗ афіцыйна падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі

Санкцыі падоўжаны да 31 студзеня 2020 года.

Сёння, 27 чэрвеня, Рада ЕЗ афіцыйна ўзгадніла працяг эканамічных санкцый супраць Расеі яшчэ на паўгода - да 31 студзеня 2020 года. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

Як паведамілі ў прэс-службе Рады ЕЗ, санкцыі былі прадоўжаны пасля таго, як канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на саміце лідараў блока 20-21 чэрвеня паінфармавалі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў аб выкананні Менскіх пагадненняў, з якім звязана пастанова аб захаванні санкцый.

«Пасля гэтага Еўрапейская Рада заклікала да тэрміновага аднаўлення перагаворных намаганняў з мэтай імплементацыі Менскіх пагадненняў і мерапрыемстваў, накіраваных на аднаўленне даверу паміж бакамі. У гэтым кантэксце лідары ЕЗ аднадушна пагадзіліся захаваць эканамічныя санкцыі супраць Расеі», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Санкцыі ЕЗ накіраваныя на фінансавы, энэргетычны і абаронны сектары РФ, а таксама на тавары двайнога прызначэння.

Упершыню яны былі ўведзеныя 31 ліпеня 2014 на адзін год у адказ на дзеянні Расеі па дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне і ўзмоцненыя ў верасні 2014 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках