7 траўня 2024, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць стваральніка найбуйнейшага аўтадылера ў Расеі распачатая справа

2
Супраць стваральніка найбуйнейшага аўтадылера ў Расеі распачатая справа
СЯРГЕЙ ПЯТРОЎ

Стваральнік групы «Рольф» мяркуе, што гэта звязана з яго палітычнай пазіцыяй.

Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу супраць аднаго з найбагацейшых жыхароў Расеі, заснавальніка групы «Рольф» Сяргея Пятрова. Яго і топ-мэнэджмант яго кампаніі падазраюць у вывадзе грошай за мяжу на суму 4 мільярды рублёў, паведамляе сайт СКР. Пятроў, былы дэпутатам Дзярждумы двух скліканняў, мяркуе, што справа можа быць звязана з яго палітычнай пазіцыяй, паведамляе «Радио Своода».

У чацвер у офісы «Рольфа» прыйшлі з ператрусамі супрацоўнікі Следчага камітэта і ФСБ. Бізнэсовец, багацце якога часопіс Forbes ацэньвае ў 900 мільёнаў даляраў, мяркуе, што праца праваахоўных органаў можа быць звязаная з палітыкай ці са спробай рэйдэрскага захопу кампаніі.

Напярэдадні некалькі выданняў, якіх у СМІ называюць удзельнікамі пула «Фабрыкі троляў», апублікавалі матэрыялы аб фінансаванні Пятровым Аляксея Навальнага, звярнуў увагу Forbes.

Сам ён знаходзіцца за мяжой. У інтэрв'ю «Ведомостям» ён паведаміў, што не збіраецца прыязджаць у Расею. «Вяртацца туды, дзе табе збіраюцца нешта прышыць, я не планую», - сказаў ён.

Пятроў абіраўся дэпутатам Дзярждумы ў 2007 і 2011 гадах. У адрозненне ад большасці калегаў па парламенту, ён падтрымліваў пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў думскіх выбараў 2011 года і галасаваў супраць рэзананснага «закона Дзімы Якаўлева» і «пакета Яравой», а таксама не ўдзельнічаў у галасаванні аб анэксіі Крыма Расеяй, - нагадвае Forbes.

Бізнэсовец уваходзіў у міжнародную апякунскую раду Маскоўскай школы палітычных даследаванняў, якая займалася праектамі грамадзянскай асветы ў Расеі. Арганізацыя спыніла працу ў 2015 годзе пасля ўключэння ў спіс «замежных агентаў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках