11 траўня 2024, Субота, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія нацыяналісты патрабуюць неадкладна арыштаваць Медзвядчука

Украінскія нацыяналісты патрабуюць неадкладна арыштаваць Медзвядчука

Украінскія нацыяналісты правялі акцыю пратэсту ля Адміністрацыі прэзідэнта краіны.

Удзельнікі акцыі, ініцыятарам якой выступіў "Нацыянальны корпус", а таксама прадстаўнікі ВА "Свабода" патрабавалі ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага неадкладна адрэагаваць на антыўкраінскую дзейнасць аднаго з лідараў "Апазіцыйнай платформы - За жыццё" Віктара Медзвядчука і затрымаць яго.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэа акцыі размешчанае на Youtube-канале "Нацкорпуса".

Сёння, 27 чэрвеня, украінскія нацыяналісты правялі акцыю пратэсту каля Адміністрацыі прэзідэнта Украіны. Удзельнікі акцыі, ініцыятарам якой выступіў "Нацыянальны Корпус", а таксама ВА "Свабода" патрабавалі ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага неадкладна адрэагаваць на антыўкраінскую дзейнасць аднаго з лідараў "Апазіцыйнай Платформы - за жыццё" Віктара Медзвядчука і затрымаць яго.

Мітынг украінскіх нацыяналістаў стаў рэакцыяй на сённяшні візіт Віктара Медзвядчука ў Менск, дзе ён правёў сустрэчу з верхаводамі непрызнаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР" і дамовіўся аб вызваленні 4 палонных грамадзян Украіны. Актывісты скандавалі, што такі крок з боку Медзвядчука - брудная маніпуляцыя напярэдадні датэрміновых выбараў. Удзельнікі акцыі таксама заявілі, што Медзвядчук не мае ніякага юрыдычнага і маральнага права прадстаўляць Украіну на міжнароднай арэне і, тым больш, пра штосьці дамаўляцца з агрэсарам ад імя ўсіх украінцаў.

"Медзвядчук узначальвае калону прыхільнікаў "расейскага свету" і вядзе яе на парламенцкія выбары. Ён завозіць брудныя расейскія грошы, скупляе ўкраінскія тэлеканалы, праводзіць на камеры псеўдаперамовы ў Маскве. Ён спрабуе ўвесці ў зман людзей, гандлюючы жыццямі, прапаноўваючы што-небудзь у абмен на лаяльнасць расейскага агрэсара. Гэтым разам ён перайшоў мяжу цынізму. Мы цэнім чалавечыя жыцці, але цяпер гэта робіцца толькі для прапаганды", - заявілі ў "Нацыянальным Корпусе".

Аб'яднаныя сілы ўкраінскіх нацыяналістаў і патрыётаў таксама заявілі, што Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі павінен неадкладна адрэагаваць на сустрэчу Віктара Медзвядчука з кіраўнікамі сепаратыстаў і не галаслоўнымі заявамі, а рэальнымі дзеяннямі.

"Медзвядчука трэба затрымаць за дзяржаўную здраду і неадкладна", - адзначылі ў "Нацыянальным Корпусе".

Нагадаем, яшчэ ў снежні 2018 Віктара Медзвядчука выключылі з Менскага працэсу. Нягледзячы на гэта, палітык працягнуў весці перамовы з Расейскай Федэрацыяй ад імя Украіны, не маючы на тое ніякіх юрыдычных падстаў.

У у пачатку чэрвеня Медзвядчук прыняў удзел у Пецярбуржскім міжнародным эканамічным форуме, падчас якога правёў сустрэчу з кіраўніком "Газпрама" Аляксеем Мілерам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках