Баскетбалістка зборнай Беларусі Алекс Бэнтлі: Мы не баімся зборную Расеі
1- 30.06.2019, 16:52
- 9,062
Матч заключнага тура групавога раўнду ЧЕ Беларусь – Расея пройдзе сёння і пачнецца ў 18.45.
Прадстаўніца зборнай Беларусі Алекс Бэнтлі апавяла, з якой мэтай нацыянальная каманда прыехала на чэмпіянат Еўропы-2019.
"Мы не баімся ні расейскую зборную, ні любых іншых спаборніц на гэтым турніры. Мы ўжо даказалі ўсім, што можам гуляць добра. На чэмпіянат Еўропы мы прыехалі з адной мэтай – перамагчы. Інакш які ва ўсім гэтым сэнс?" – цытуе Бэнтлі ТАСС.
Матч заключнага тура групавога раўнду Беларусь – Расея пройдзе 30 чэрвеня. Пачатак – у 18.45.