4 траўня 2024, Субота, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнат ЗША ўхваліў закон аб санкцыях за ўмяшанне ў выбары

3
Сэнат ЗША ўхваліў закон аб санкцыях за ўмяшанне ў выбары

Законапраект прадугледжвае забарону на атрыманне амерыканскай візы.

Сэнат ЗША ўвечары 3 чэрвеня аднагалосна падтрымаў законапраект аб стрымліванні замежнага ўмяшання ў выбары. Аб гэтым піша выданне The Hill (пераклад - gordonua.com).

Аўтарамі праекта закона сталі сэнатары Ліндсі Грэм і Дзік Дурбін. Ён прадугледжвае забарону на атрыманне амерыканскай візы для тых, хто быў абвінавачаны ва ўмяшанні ў выбары ў ЗША.

Згодна з дакументам, гаворка ідзе як аб парушэнні законаў аб галасаванні і фінансаванні выбарчай кампаніі, так і аб умяшанні пад кіраўніцтвам замежнай дзяржавы.

Пасля галасавання ў сэнаце Грэм заявіў, што гэты закон стане сігналам аб тым, што ЗША не будуць трываць умяшання замежных дзяржаў у свае выбары.

Цяпер законапраект павінна падтрымаць Палата прадстаўнікоў, пасля чаго яго павінен будзе падпісаць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

У кастрычніку 2016 года ўлады ЗША афіцыйна абвінавацілі Расею ва ўзломе сэрвераў амерыканскіх партый, а таксама ва ўмяшанні ў працэс прэзідэнцкіх выбараў у краіне. У снежні ЦРУ прыйшло да высновы, што Расея ўмешвалася ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША, каб дапамагчы рэспубліканцу Трампу атрымаць перамогу. У апублікаваным дакладзе амерыканскай выведкі гаварылася, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін асабіста загадаў распачаць кампанію ўмяшання ў выбары ў ЗША.

Спецыяльны пракурор Робэрт Мюлер з траўня 2017 года расследаваў магчымую змову атачэння прэзідэнта ЗША з Крамлём і ўмяшанне РФ у амерыканскія выбары.

16 лютага 2018 года міністэрства юстыцыі ЗША выставіла абвінавачванні ў справе аб ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары 2016 года 13 грамадзянам Расеі і тром кампаніям, сярод якіх бізнэсовец Яўген Прыгожын і ягоная кампанія "Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў" ("фабрыка троляў"), "Канкорд Мэнэджмэнт і кансалтынг" і "Канкорд кейтэрынг". Усім абвінавачваным інкрымінуюць змову з мэтай падману Злучаных Штатаў. Са звестак мінюста, агенцтва купляла прастору на серверах у ЗША і рэгістравалі сотні старонак у Facebook, Twitter і Instagram, выкарыстоўваючы пры гэтым скрадзеныя або падробленыя амерыканскія дакументы, а таксама фіктыўныя банкаўскія рахункі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках