15 кастрычнiка 2019, aўторак, 10:35
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Экспэрты назвалі найлепшы напой для спатолення смагі ў спякоту

10
Экспэрты назвалі найлепшы напой для спатолення смагі ў спякоту

Менавіта такі склад ідэальны для аднаўлення воднага і салявога балансу ў арганізме.

Найлепшы напой для спатолення смагі ў гарачае надвор'е - гэта ўдвая разведзены вадой яблычны сок, заяўляюць экспэрты.

Як адзначаецца, менавіта такі склад ідэальны для аднаўлення воднага і салявога балансу ў арганізме ў гарачае надвор'е, ён таксама выдатна спатольвае смагу. Карысную інфармацыю распавяла кіраўніца Расейскага звязу вытворцаў сокаў Людміла Хоміч, піша riafan.ru.

Экспэртка адзначыла, што абапіраецца на вынікі апошніх даследаванняў канадскіх навукоўцаў. Яны ўпэўненыя, што гэты напой на 17 адсоткаў больш эфектыўны, чым электраліты, якія выкарыстоўваюць для лячэння абязводжвання арганізма пры атручваннях і кішачных разладах. Карыснае дзеянне абумоўлівае прысутнасць калію, якім багатыя ўсе сокі, у тым ліку і яблычны.

Тым не менш, ужыванне сокаў лепш за ўсё абмяжоўваць - не больш за тры шклянкі на дзень. Перавагу лепш за ўсё аддаць кіслым сокам - з апельсінаў, грэйпфрутаў, ягадным морсам. Кіслоты, якія ў іх змяшчаюцца, дапамогуць арганізму аднавіцца хутчэй. Пры гэтым, усе сокі трэба напалову разводзіць пітной вадой, падкрэсліла Хоміч.