16 кастрычнiка 2019, Серада, 3:58
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Пуцін пра аб'яднанне з Беларуссю: Мы адзіны народ

100
Пуцін пра аб'яднанне з Беларуссю: Мы адзіны народ
ФОТА: ТАСС

Кіраўнік Крамля нагадаў пра дамову аб «саюзнай дзяржаве».

Пра гэта Пуцін заявіў на пленарным пасяджэнні Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, паведамляе «Интерфакс».

«На маё глыбокае перакананне, мы ўсё ж такі адзіны народ, але так склалася, што мы жывём у розных краінах, розныя дзяржавы ўтварыліся, я ўжо шмат разоў на гэты конт выказваўся. Але сёння няма ніякіх падстаў для дзяржаўнага аб'яднання, у нас няма такіх планаў, мэтаў няма», - сказаў Пуцін.

Пры гэтым ён нагадаў, што існуе план будаўніцтва «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі.

«Шмат што з таго, што было напісанае ў дамове аб Саюзнай дзяржаве, не выканана. І мы абмяркоўвалі з Аляксандрам Рыгоравічам, ці можам мы ў новых умовах сённяшняга дня нешта выканаць з таго, што не зроблена, альбо дадаць з таго, што цяпер з'яўляецца актуальным. Вось, уласна, вакол гэтага ішла ўся дыскусія, ішла абсалютна канструктыўна і па-таварыску», - сказаў Пуцін.