11 траўня 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зафіксаваны факт перавышэння шкодных выкідаў на заводзе АКБ пад Берасцем

2
Зафіксаваны факт перавышэння шкодных выкідаў на заводзе АКБ пад Берасцем

Абласная ахова прыроды пачала адміністрацыйны працэс.

На заводзе пад Берасцем, які працуе ў рэжыме пусканаладкі, зафіксаваныя перавышэнні нормаў выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, паведамляе «Брестская газета».

«Берасцейскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пачаў адміністрацыйны працэс па факце перавышэння выкідаў. Калі парушэнні будуць далей, будзе забраны дазвол на выкіды», - заявіў 8 чэрвеня намеснік міністра прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, адказваючы падчас жывой лініі на пытанне берасцейскага актывіста Дзмітрыя Бекалюка.

Напярэдадні ў сацсетках з'явілася копія дакладной запіскі абласнога прыродаахоўнага камітэта ў аблвыканкам у якой гаворыцца пра перавышэнне «ўстаноўленых нарматываў дапушчальных выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад нарматыўных стацыянарных крыніц выкідаў». Гаворка ідзе пра сітуацыю на заводзе ТАА «АйПаўэр», які спрабуюць запусціць паблізу абласнога цэнтра з 350-тысячным насельніцтвам. Характэрна, што менавіта сёлета Берасце адзначае сваё 1000-годдзе.

Як вынікае з дакумента ад 5 чэрвеня, на перыяд пусканаладачных работ прыродаахоўны аблкамітэт выдаў прадпрыемству «АйПаўэр» дазвол на выкід забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра да 22 жніўня сёлета. У дазволе прапісаны нормы выкідаў такіх рэчываў.

17 і 26 красавіка былі адабраны пробы і праведзены вымярэнні выкідаў. У пратаколах устаноўленае перавышэнне нарматываў па 5 з 38 крыніц выкідаў.

Пачаты адміністрацыйны працэс паводле артыкула 15.48 КоАП «Забруджванне атмасфернага паветра». Паводле гэтага артыкула юрыдычную асобу могуць аштрафаваць да 200 базавых велічынь.

Для пацвярджэння факта перавышэння нормаў выкідаў вымярэнні павінны правесці яшчэ раз на працягу 30 дзён. Заяўка на правядзенне такіх вымярэнняў пададзеная ў Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю і аховы навакольнага асяроддзя 30 траўня.

Аблкамітэтам можа быць разгледжанае пытанне аб прыпыненні дзеяння дазволу на выкіды або аб яго спыненні, гаворыцца ў дакладной запісцы ў аблвыканкаме.

Таксама ў ёй утрымліваецца просьба «даручыць усім зацікаўленым прыняць неадкладныя меры прадухілення парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках