11 траўня 2024, Субота, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт золата падняўся да максімуму з лета мінулага года

4
Кошт золата падняўся да максімуму з лета мінулага года

З пачатку тыдня каштоўны метал падаражэў на 3%.

У пятніцу, 7 чэрвеня, кошт золата падняўся да максімальнай адзнакі са жніўня 2018 года на фоне чаканняў таго, што цэнтрабанкі свету, у тым ліку Федэральная рэзервовая сістэма ЗША, пачнуць зніжаць стаўкі для стымулявання эканамічнага росту, паведамляе Financial Times.

Адзначаецца, што каціроўкі золата на нью-ёркскай біржы выраслі на 1%, да $1348,3 за тройскую унцыю. З пачатку тыдня каштоўны метал падаражэў на 3%.

Як піша выданне, золата, якое ўважаецца за ахоўны актыў, расце ў кошце на фоне ўзмацнення рызык запаволення росту глабальнай эканомікі, выкліканага пагаршэннем стасункаў паміж ЗША і Мексікай. Акрамя таго, попыт на такія актывы падтрымліваецца слабымі статыстычнымі звесткамі.

Як стала вядома ў пятніцу, колькасць працоўных месцаў у эканоміцы ЗША ў траўні павялічылася на 75 тысяч чалавек. Вынік выявіўся значна горшым за прагноз: аналітыкі агулам чакалі падвышэння на 180 тысяч, паведамляе MarketWatch.

На фоне такіх слабых статыстычных звестак аналітыкі Barclays перагледзелі свой прагноз што да стаўкі ў ЗША і цяпер чакаюць, што Федэральны рэзерв можа знізіць базавую адсоткавую стаўку адразу на 0,5 адсотка ў ліпені і яшчэ на 0,25 адсотка ў верасні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках