2 траўня 2024, Чацвер, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Закон «аб адтэрміноўцы» - грандыёзная памылка, якая дорага абыдзецца краіне»

11
«Закон «аб адтэрміноўцы» - грандыёзная памылка, якая дорага абыдзецца краіне»

Права на выезд з краіны гарантаванае Канстытуцыяй.

У Беларусі зрабілі больш жорсткім закон аб прызыве ў войска. Рэзананснае новаўвядзенне не дазваляе атрымаць адтэрміноўку на вучобу і змяшчае шэраг антыканстытуцыйных крокаў.

Гэта чарговы пралік беларускіх кіраўнікоў, распавёў «Радыё Рацыя» былы кадравы афіцэр Уладзімір Шуст:

- Гэтых бедных хлопчыкаў забяруць, каб ствараць бачнасць войска. Войска павінна быць сучасным, заснаваным на прафесіяналах, на людзях, якія зацікаўленыя ў сваёй службе. А не прымаць туды нейкіх рабоў.

Праваабаронца Сяржук Русецкі мяркуе, што новаўвядзенне не толькі неразумнае, але і парушае правы чалавека:

- Нельга пагадзіцца з абмежаваннем выезду з краіны, бо гэта гарантавана Канстытуцыяй.

Са слоў суразмоўцаў, такое рашэнне - гэта грандыёзная памылка, якая дорага абыдзецца краіне, якая захрасла ужо чвэрць стагоддзя ў Савецкім Саюзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках