17 лiпеня 2019, Серада, 4:35
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Новы прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ўступіў на пасаду

ФОТА: DELFI.LT

Наўседа змяніў Далю Грыбаўскайтэ, якая займала пасаду прэзідэнта з 2009 года.

Абраны прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў пятніцу прыведзены да прысягі ў парламенце і ўступіў на пасаду прэзідэнта краіны, паведамляе delfi.lt.

На ўрачыстым пасяджэнні Сейма новы кіраўнік дзяржавы, паклаўшы руку на Канстытуцыю, даў прысягу захоўваць вернасць сваёй краіне і Канстытуцыі, сумленна выконваць абавязкі і быць аднолькава справядлівым для ўсіх. «Нам варта зразумець - шчаслівай дзяржавы не будзе, калі кожны з нас будзе клапаціцца толькі пра сябе, калі будзе расці сацыяльнае адчужэнне, а людзі будуць адчуваць сябе чужымі ў сваёй краіне», - сказаў ён.

Выбары прэзідэнта Літвы прайшлі 26 траўня. 55-гадовы Наўседа атрымаў на другім туры прэзідэнцкіх выбараў у траўні амаль 66% галасоў. Незалежны эканаміст Наўседа перамог на выбарах прэзідэнта Літвы, моцна апярэдзіўшы кандыдата кансерватараў Інгрыду Шыманітэ.

ФОТА: DELFI.LT
ФОТА: DELFI.LT
ФОТА: DELFI.LT
ФОТА: DELFI.LT