24 лiпеня 2019, Серада, 2:25
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Гітарыст «Ляпісаў» ужо 35 дзён знаходзіцца ў коме

4

Рэцыдывіста, які нападаў на яго, затрымалі.

Гітарыст Руслан Уладыка, вядомы пад псеўданімам «Пан», сустрэў 45-годдзе ў коме. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў ягоны сябар, музычны прадусар Яўген Калмыкоў.

Руслана Уладыку збілі і абрабавалі 6 чэрвеня ў Менску, ён трапіў у рэанімацыю з чэрапна-мазгавой траўмай, дагэтуль застаецца ў штучнай коме. Але надзея на выздараўленне ёсць: лекары кажуць, што калі людзі выходзяць з такога стану на працягу 50 дзён, то часцей за ўсё «больш-менш вяртаюцца да нармальнага жыцця».

Яўген Калмыкоў кажа, што ведае прозвішча меркаванага нападніка: «Магу сказаць, што гэта рэцыдывіст, у яго была неадбытая судзімасць, - распавядае ён. - Ён затрыманы, але суд адкладзены праз тое, што ёсць надзея, што Руслан яшчэ дасць сведчанні».

Лекары адзначаюць станоўчую дынаміку ў стане гітарыста.