6 траўня 2024, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Барацьба супраць вонкавага ворага павінна аб'ядноўваць

2
Раман Бяссмертны: Барацьба супраць вонкавага ворага павінна аб'ядноўваць
РАМАН БЯССМЕРТНЫ
ФОТА: PHL

Украіне трэба мець структуру, якая суправаджала б працу менскага і нармандскага працэсаў.

Прадстаўнік Украіны на перамовах у Менску Раман Бяссмертны паведаміў у Facebook, што пра сваё прызначэнне ён даведаўся ад журналістаў, паведамляе gordonua.com.

Паводле інфармацыі палітыка, ініцыятарам ягонага прызначэння стаў кіраўнік украінскай дэлегацыі на перамовах у Менску, другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

"На гэтым тыдні сітуацыя павінна праясніцца, бо 17 ліпеня плануецца чарговы раўнд перамоваў. Напярэдадні паездкі ў Менск павінна адбыцца сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім", – напісаў Бяссмертны.

Ён дадаў, што ў 2016 годзе пакінуў менскі працэс таму, што тагачасны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка не прыслухоўваўся да ягоных парадаў, "а сама арганізацыя групы была праваленая". Палітык падкрэсліў, што цяпер ён гатовы "прадукаваць некаторыя ініцыятывы" дзеля інтарэсаў Украіны.

"Як арганізаваць працу трохбаковай кантактнай групы ў Менску? Мяркую, што на шостым годзе вайны трэба мець структуру, якая суправаджала б працу менскага і нармандскага працэсаў. На ўзроўні дзяржавы неабходна стварыць каардынавальны орган, у які ўвайшлі б намеснікі міністраў і кіраўнікі службаў, якія тычацца вышэйзгаданых працэсаў. Менавіта гэтая структура павінна была б займацца сур'ёзнай аналітычнай працай: ствараць прапановы, законапраекты, пастановы ўрада", – адзначыў палітык.

Таксама Бяссмертны мяркуе, што да працы гэтага органа трэба падключыць частку ўкраінскага ўрада.

"Вельмі важным з'яўляецца ўдзел у гэтай працы парламенцкіх камітэтаў, у кампетэнцыі якіх ёсць пытанні, якія разглядаюць у рамках нармандскага і менскага фарматаў. Ва ўрадзе адзін з віцэ-прэм'ераў увесь час павінен удзельнічаць у працы ў ТКГ, знаходзіцца на сувязі. Барацьба супраць вонкавага ворага павінна аб'ядноўваць", – падкрэсліў ён.

Бяcсмертны заявіў, што застаецца "заўзятым праціўнікам" менскага і нармандскага фарматаў, бо яны "недасканалыя". Але Украіна вымушана працаваць у іх, пакуль не з'явіцца альтэрнатыва ім.

Перамовы ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне вядуцца ў менскім (Украіна – Расея – АБСЕ) і нармандскім (Украіна – Расея – Нямеччына – Францыя) фарматах.

У 2015–2016 гадах Бяссмертны быў прадстаўніком Украіны ў палітычнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. 9 ліпеня 2019 года яго зноў прызначылі ў гэтую падгрупу прадстаўніком Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках