6 траўня 2024, панядзелак, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША пачаліся масавыя рэйды для выяўлення нелегальных мігрантаў

3
У ЗША пачаліся масавыя рэйды для выяўлення нелегальных мігрантаў
Фота: Courtesy ICE

Іміграцыйная паліцыя пачала дэпартацыю.

Пра гэта са спасылкай на іміграцыйную паліцыю паведамляе «Голас Амерыкі».

Рэйды праходзяць у шэрагу буйных мегаполісаў па ўсёй краіне. Сярод іх Атланта, Балтымар, Чыкага, Лос-Анджэлес, Маямі, Нью-Ёрк і іншыя.

Усяго ў федэральным урадзе плануюць арыштаваць блізу дзвюх тысячаў нелегалаў, распараджэнне пра дэпартацыю якіх раней даў суд. Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагражаў пачаць масавыя дэпартацыі, у выніку чаго могуць быць выдаленыя мільёны нелегалаў.

Мерапрыемствы будуць нацэленыя пераважна на імігрантаў, якіх уважаюць небяспечнымі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках