6 траўня 2024, панядзелак, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Слузе народа» назвалі магчымых хаўруснікаў у кааліцыі

3
У «Слузе народа» назвалі магчымых хаўруснікаў у кааліцыі

У партыі Зяленскага таксама не выключаюць правядзення мірных акцый сваіх прыхільнікаў пад Радай.

Пасля выбараў у Вярхоўную раду партыі "Слуга народа" можа спатрэбіцца правесці перамовы з іншымі фракцыямі для стварэння большасці. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле "РБК-Украіна".

Як адзначаецца ў артыкуле, з улікам непрадказальнасці вынікаў у мажарытарцы, у "Слузе народа" не бяруцца дакладна апісваць склад будучай кааліцыі. Задача стварыць монабольшасць СН дагэтуль фармальна існуе, але ў партыі ўсё ж настроеныя на тое, што давядзецца з некім дамаўляцца, каб сабраць большасць – 226 галасоў.

У першую чаргу гэта партыя "Голас" Святаслава Вакарчука, у выпадку пераадолення прахаднога бар'еру магчымыя і перамовы з "Сілай і гонарам" Ігара Смяшко, сцвярджаюць суразмоўцы ў партыі. А вось "Бацькаўшчыну" Юліі Цімашэнкі, якая актыўна прасоўвае ідэю будучага хаўрусу з СН, у "Слузе народа" не бачаць сваімі хаўруснікамі ў кааліцыі.

"Кааліцыя павінна быць 226+. Але для многіх пастановаў, накшталт недатыкальнасці, рэформы Нацрады датычна тэлебачання і радыёвяшчання і г.д. нам спатрэбіцца 300+ галасоў. Мы катэгарычна супраць любога разгойдвання абстаноўкі, але мы ж можам запрасіць нашых прыхільнікаў мірна выйсці пад Вярхоўную раду. І я хацеў бы ўбачыць, як у такім выпадку нехта не прагаласуе за тое ж скасаванне недатыкальнасці", – сказаў суразмоўца ў штабе "Слугі народа".

Нагадаем, паводле звестак апытання Фонду "Дэмакратычныя ініцыятывы" і Цэнтра Разумкова, грамадзяне Украіны мяркуюць, што ў краіне першачарговымі з'яўляюцца пяць рэформаў. Паводле звестак апытання, на першым месцы стаіць антыкарупцыйная рэформа, якую ўважаюць галоўнай 63% рэспандэнтаў. Далей ідуць рэформа аховы здароўя – 57%, пенсійная рэформа – 52%, рэформа органаў правапарадку, судоў, пракуратуры – 37% і люстрацыя чыноўнікаў – 32%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках