6 траўня 2024, панядзелак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

База шматдзетных сем'яў Беларусі: Якія звесткі ў яе патрапяць

3
База шматдзетных сем'яў Беларусі: Якія звесткі ў яе патрапяць

Мінпрацы пракаментавала новы збор звестак.

Мінпрацы і сацабароны апублікавала каментар да ўказа Лукашэнкі ад 09.07.2019 № 264 «Аб аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме ўліку шматдзетных сем'яў».

У ім, сярод іншага, паведамляецца, што эксплуатацыя гэтай сістэмы, у якой будзе сабраная ўся неабходная інфармацыя пра сем'і, дзе выхоўваецца трое ці больш дзяцей, павінна пачацца ўжо ў наступным годзе, піша neg.by.

У сваю чаргу, інфармацыя з гэтай сістэмы стане асновай для фармавання агульнарэспубліканскай базы звестак шматдзетных сем'яў, якая дазволіць сабраць у адным месцы звесткі пра такія сем'і.

Ва ўказе № 264 прадугледжана, што ў базу звестак шматдзетных сем'яў будзе ўключаная як інфармацыя пра дзяцей, якія ўваходзяць у такія сем'і, так і звесткі пра іх бацькоў, апекуноў цi куратараў, якія стала жывуць на тэрыторыі нашай краіны.

Абавязак у яе стварэнні і вядзенні ўскладзены на Мінпрацы і сацабароны, якое абвешчанае яе ўладальнікам, а інфармацыю для яе спецыялісты працоўнай установы будуць браць з ужо наяўных рэсурсаў і сістэм МУС, Міністэрства аховы здароўя і Мінадукацыі, абапіраючыся на парадак падачы такой інфармацыі, які павінен будзе зацвердзіць Саўмін.

Абяцаюць, што інфармацыя, якая знаходзіцца ў базе звестак будзе надзейна абароненая, і карыстацца звесткамі з гэтага рэсурсу змогуць толькі само Мінпрацы і сацабароны, а таксама мясцовыя органы ўлады. Астатнія дзяржорганы змогуць атрымліваць іх толькі ў абумоўленых заканадаўчымі актамі выпадках.

Адзінае выключэнне зробленае для грамадзянаў, якія змогуць атрымліваць такую інфармацыю ў дачыненні да сябе. Для гэтага ім давядзецца ўжыць асабісты ключ электроннага лічбавага подпісу або выкарыстоўваць унікальны ідэнтыфікатар, які можна бясплатна атрымаць у службе «адно акно».

Указ № 264 пачне дзеянне з 12 ліпеня 2019 г.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках