6 траўня 2024, панядзелак, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Першая чацвёрка дэмакратаў перамагае Трампа

2
WSJ: Першая чацвёрка дэмакратаў перамагае Трампа

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца ў лістападзе 2020 года.

Новае сацыялагічнае даследаванне паказала, што лідары сярод кандыдатаў у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі апярэджваюць дзейнага кіраўніка Злучаных Штатах Дональда Трампа.

Супольнае апытанне The Wall Street Journal і NBC News паказвае, што Джо Байдэн апярэджвае прэзідэнта Трампа на 9 балаў сярод зарэгістраваных выбарнікаў – 51% і 42% адпаведна, піша zn.ua.

Сенатар Берні Сандэрс апярэджвае Трампа на 7 балаў – 50% і 43%. Сенатарка Элізабэт Уорэн мае перавагу 5 балаў – 48% і 43%. А сенатарка Камала Харыс наперадзе ўсяго на 1 бал – 45% і 44%.

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца ў лістападзе 2020 года.

Цяпер у гонцы ўдзельнічаюць 25 кандыдатаў-дэмакратаў, два кандыдаты ад Рэспубліканскай партыі, у тым ліку дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ад Лібертарыянскай партыі ЗША балатуюцца пяць кандыдатаў, якіх першапачаткова было шэсць. Ад партыі Зялёных высунуліся шэсць кандыдатаў, аднак двое ўжо знялі свае кандыдатуры. Ад партыі Амерыканская салідарнасць у выбарах удзельнічаюць тры кандыдаты. Ад партыі Забароны – 1, а таксама адзін незалежны кандыдат.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках