6 траўня 2024, панядзелак, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Масквой адбыліся сутыкненні актывістаў з паліцыяй

15
Пад Масквой адбыліся сутыкненні актывістаў з паліцыяй
ФОТА: СВЯТЛАНА ВІДАНАВА / «НОВАЯ ГАЗЕТА»

Ёсць сур'ёзна пацярпелыя.

У падмаскоўным Арэхава-Зуеўскім раёне непадалёк ад пасёлка Ільінскі Пагост адбыліся сутыкненні праціўнікаў будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода з паліцыяй. Двух актывістаў затрымалі, адну дзяўчыну шпіталізавалі з падазрэннем на пералом хрыбетніка, паведамляе «Новая газета».

Сёння ў лесе павінны былі рабіць высечку – для гэтага з раніцы на месца прыбылі працоўныя. У 9:40 (паводле Менска) жыхароў некалькіх навакольных вёсак, якія абаранялі ўваход у лес, пачалі выштурхоўваць прыбылыя на месца паліцыянты ў касках.

Двух актывістаў затрымалі і ў кайданках адвялі ў паліцэйскія машыны – перад гэтым паліцыянты некалькі разоў ударылі іх дубінкай. Сур'ёзна пацярпела мясцовая жыхарка Святлана Карава. У выніку штуршка аднаго з паліцыянтаў дзяўчына звалілася спінай на пень і страціла прытомнасць.

Яе шпіталізавалі ў лякарню ў Давыдаве, лекар апавёў, што магчымае страсенне мозгу і ўдар паяснічнага аддзела хрыбетніка, а таксама не адмаўляе верагоднасць пералому хрыбетніка.

Пратэсты супраць будаўніцтва на паўднёвым усходзе Маскоўскай вобласці комплексу для перапрацоўкі адкідаў прадаўжаюцца з сакавіка, у траўні неабходныя змены ў генплан зацвердзілі мясцовыя дэпутаты. Мясцовыя жыхары асцерагаюцца, што КПА, дзеля якога высекуць 36,5 гектара лесу, апынецца гіганцкім сметнікам. Будаўніцтвам займаецца ТАА «Хартыя», на 60% належнае сыну генпракурора Юрыя Чайкі Ігару.

ПАЦЯРПЕЛАЯ СВЯТЛАНА КАРАВА
ФОТА: СВЯТЛАНА ВІДАНАВА / «НОВАЯ ГАЗЕТА»
ФОТА: СВЯТЛАНА ВІДАНАВА / «НОВАЯ ГАЗЕТА»
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках