6 траўня 2024, панядзелак, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфлікт вакол C-400 абвастраецца: Ці выйдзе Турцыя з NATO?

7
Канфлікт вакол C-400 абвастраецца: Ці выйдзе Турцыя з NATO?

Для Эрдагана сітуацыя можа стаць крытычнай.

Набыццё Турцыяй расейскай сістэмы С-400 "прыкметна пагоршыць і без таго напружаныя стасункі паміж ЗША і Турцыяй", піша на старонках нямецкага часопіса Focus палітолаг Кёльнскага ўніверсітэта Томас Егер (пераклад – inopressa.ru).

"Увесці санкцыі супраць Турцыі ў сувязі з набыццём ёю ўзбраення ў Расеі прэзідэнта Трампа абавязвае закон. Ён можа адтэрмінаваць час пачатку дзеяння санкцый, але прадухіліць іх ён не можа", – адзначае эксперт.

"Прэзідэнт Эрдаган, які пасля няўдалага перавароту, накіраванага супраць яго, вельмі скептычна ставіцца да ЗША і з вялікай незадаволенасцю вымушаны мірыцца з тым, што ЗША не жадаюць выдаваць ягонага заклятага ворага Гюлена, можа, у сваю чаргу, убачыць у прэзідэнту Пуціну больш эфектыўную апору ў выпадку, калі патрапіць пад знешнепалітычны ціск. Дапамога прэзідэнтам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі, стала сёння адметнай рысай расейскай вонкавай палітыкі", – гаворыцца ў артыкуле.

"Калі Турцыя выйдзе з NATO, гэта стане жорсткай геапалітычнай стратай для альянсу. Зусім выключаць гэтага больш нельга, і гэта залежыць ад таго, наколькі абвострыцца канфлікт вакол сістэмы ПРА; наколькі моцным будзе ціск Вашынгтона і Масквы і ў якой расстаноўцы сілаў прэзідэнт Эрдаган убачыць больш гарантый свайго палітычнага выжывання, – мяркуе Егер. – Ужо толькі пастаўка першых кампанентаў сістэмы і іх зборка расейскімі спецыялістамі ў Турцыі – велізарная перамога прэзідэнта Пуціна. Ягоная рэпутацыя ў свеце зноў вырасла, доступ да значных вайсковых звестак з'яўляецца вялікай перавагай для расейскіх органаў бяспекі, а збліжэнне Турцыі з Расеяй стала б міжнароднай сенсацыяй".

"Для Турцыі сітуацыя можа стаць больш пагрозлівай. Адмова ад цеснай сувязі з ЗША дзеля такой самай цеснай сувязі з Расеяй прывядзе да вельмі вялікіх эканамічных і палітычных выдаткаў, – мяркуе эксперт. – Яны могуць быць настолькі вялікія, што прэзідэнту Эрдагану сапраўды спатрэбіцца дапамога Пуціна, каб застацца ва ўладзе".

"Такое развіццё падзей нанясе шкоду і NATO. Бо калі Турцыя не выйдзе з альянсу з уласнай волі, усярэдзіне яго распаўсюдзіцца недавер паміж хаўруснікамі", – паказвае палітолаг.

"Для краінаў Еўразвязу гэта сітуацыя, у якой закранаюцца іхнія жыццёвыя інтарэсы. Чарговы раз даводзіцца канстатаваць, што краіны ЕЗ не маюць ніякага ўплыву на тое, што адбываецца", – падкрэслівае Егер.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках