6 траўня 2024, панядзелак, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ва Украіне: у рэйтынгу партый адбыліся змены

2
Выбары ва Украіне: у рэйтынгу партый адбыліся змены

Апытанне праводзілася за дзесяць дзён да выбараў.

Калі б датэрміновыя парламенцкія выбары праходзілі ў найбліжэйшую нядзелю, 5%-вы бар'ер пераадолелі б пяць партый. Пра гэта сведчаць звесткі апытання Цэнтра Разумкова, паведамляе rbc.ua.

Паводле звестак апытання, прадаўжае лідараваць партыя «Слуга народа», за якую плануюць аддаць галасы 31,8% сярод усіх рэспандэнтаў і 41,5% сярод тых, хто мае намер браць удзел у выбарах і ўжо вызначыліся.

Акрамя таго, за партыю «Апазіцыйная платформа - за жыцця» маюць намер прагаласаваць адпаведна 9,7% і 12,5%, за партыю «Голас» - адпаведна 7,0% і 8,8%, за партыю «Еўрапейская Салідарнасць» - адпаведна 6,1% і 8,3%, за ВА «Бацькаўшчына» - адпаведна 6,1% і 7,0%.

Акрамя таго, за партыю «Сіла і гонар» - адпаведна 3,7% і 4,6%, за «Апазіцыйны блок» - адпаведна 3,0% і 3,8%, за ВА «Свабода» - адпаведна 1,9% і 2,5%, за Радыкальную партыю Алега Ляшко - адпаведна 2,0% і 2,4%, за партыю «Украінская стратэгія Гройсмана» - адпаведна 1,5% і 2,0%, за партыю «Грамадзянская пазіцыя» - адпаведна 1,6% і 1,8%, за партыю «Аб'яднанне «Самопомич» - адпаведна 1,5% і 1,4%, за «Партыю Шарыя» - адпаведна 1,0% і 1,2%.

Кожную з іншых партый маюць намер падтрымаць менш за 1% выбаршчыкаў. На час правядзення апытання 13,7% рэспандэнтаў яшчэ не вызначыліся, за каго будуць галасаваць.

Даследаванне праведзенае сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова з 5 да 11 ліпеня 2019 года сярод 2018 рэспандэнтаў ва ўсёй Украіне акрамя акупаваных Расеяй тэрыторый. Тэарэтычная хібнасць выбаркі (без уліку дызайн-эфекту) не перавышае 2,3% з імавернасцю 0,95.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках