5 траўня 2024, Нядзеля, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гол у браму Putin's Team

3
Гол у браму Putin's Team

Пара крамлёўскаму ветэрану пакідаць пляцоўку.

Прыкмета часу. Новы знак, што Пуцін мізарнее. Канчаткова.

Хакей заўсёды ўважаўся за цвёрды тыл Вярхоўнага - абвешчаны Авечкіным перад выбарамі 2018 года Putin's Team, адданасць Кавальчука, экспансія сяброў-Ратэнбэрга, кілаграмы пуцінскіх шайбаў, забітых падчас гульні ў паддаўкі ў начной хакейнай лізе, піша тэлеграм-канал «СерпомПо».

І вось, - усё скончана. «Алес капут».

Арцемій Панарын - зорка НХЛ, які толькі што стаў самым высокааплатным расейцам у гісторыі Лігі, раскачвае ў блінец пуцінскае кіраўніцтва, падставіўшы нязменнага пад знішчальную крытыку. «Думаю, ён ужо не разумее, дзе - добра, дзе - дрэнна. Мне здаецца, яму ўжо псіхалагічна не так проста цвяроза ацэньваць сітуацыю...»

Праход па флангу. Дакладны кідок. Гол. Адзін, другі, трэці. У кожнай фразе інтэрв'ю. Параза Putin's Team з лікам 0-10.

Пара крамлёўскаму ветэрану пакідаць пляцоўку. Вешаць залатыя коўзанкі на цвік. Адводзіць «клуб Сечына» у раздзявальню з літарай «Ж» на дзверы. Час сышоў. На табло гарыць параза. Матч саступілі. Краіну саступілі. Пераможны кубак выпадае з рук. Не хочацца аддаваць. Але давядзецца.

Брава, Панарын! Уся Расея пляскае.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках