26 красавiка 2024, Пятніца, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ паведамілі пра смерць дыктатара Туркменістана. Пасольства ў РФ зняпраўджвае інфармацыю

СМІ паведамілі пра смерць дыктатара Туркменістана. Пасольства ў РФ зняпраўджвае інфармацыю
ГУРБАНГУЛЫ БЕРДЫМУХАМЕДАЎ

(Абноўлена) Афіцыйных звестак пра здароўе Бердымухамедава пакуль няма.

Памёр кіраўнік Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў. Пра гэта паведамляе радыё «Говорит Москва».

Гурбангулы Бердымухамедаў сышоў у адпачынак 15 ліпеня. Сёння пра яго смерць паведаміў Telegram-канал El Murid, які спецыялізуецца на асвятленні падзей у арабскіх краінах. За дзень да гэтага апазіцыйны YouTube-канал «Свободный Туркменистан» са спасылкай на сваіх карэспандэнтаў у Ашхабадзе паведамляў, што палітык памёр напярэдадні, 20 ліпеня, у другой палове дня. Прычынай смерці называецца вострая хвароба нырак.

Паведамленні аб смерці Гурбангулы Бердымухамедава не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта заявілі ТАСС у нядзелю ў пасольстве рэспублікі ў Маскве.

«Гэта абсалютная хлусня, - сказаў прадстаўнік амбасады. - Мы зняпраўджваем гэтыя паведамленні».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках