29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Арэшкін: Мэта РФ - стварэнне адзінай сістэмы падаткаў з Беларуссю

25
Максім Арэшкін: Мэта РФ - стварэнне адзінай сістэмы падаткаў з Беларуссю
МАКСІМ АРЭШКІН

Міністр эканамразвіцця Расіі распавёў пра перамовы па інтэграцыі.

Пра гэта заявіў міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» ў нядзелю, піша ТАСС.

«Бегчы наперадзе з гледзішча стварэння адзінай валюты і адзінай грашова-крэдытнай палітыкі сапраўды не варта, трэба, каб эканамічная ўзаемасувязь была настолькі моцная, каб увядзенне валюты не прыводзіла да такіх ваганняў», – сказаў Арэшкін. Міністр адзначыў, што пераход на адзіную валюту – гэта апошні этап інтэграцыі Расеі і Беларусі.

«Тут мы так глыбока гэтае пытанне не абмяркоўвалі, таму што гэтае пытанне зусім далёкіх тэрмінаў, мы цяпер глядзім на найбліжэйшыя пару гадоў... Мы цяпер працуем над тым, каб расейскія і беларускія прадпрыемствы незалежна ад іх рэгістрацыі знаходзіліся ў адзінай эканамічнай прасторы», – сказаў Арэшкін.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках