19 жнiўня 2019, панядзелак, 7:56
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Відэафакт: Netflix выпусціў першы тызер серыяла «Вядзьмак»

2
Відэафакт: Netflix выпусціў першы тызер серыяла «Вядзьмак»

Амерыканская забаўляльная кампанія рыхтуе серыял паводле кнігі польскага пісьменніка.

Стрымінгавы сэрвіс Netflix выпусціў тызер серыяла «Вядзьмак», прэм'ера якога запланаваная на 2019 г., піша «Медуза».

У роліку паказаныя асноўныя персанажы серыяла, у тым ліку вядзьмак Геральт з Рывіі (Генры Кавіл), чарадзейка Еніфер (Аня Чалотра) і прынцэса Цырыла (Фрэя Алан).

Серыял заснаваны на кнігах польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага. Стваральнік шоу – Лорэн Шміт («Заходняе крыло»).