19 жнiўня 2019, панядзелак, 7:55
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Беларусы за два дні сабралі грошы на пастамент для бюста Алесю Адамовічу

1
Беларусы за два дні сабралі грошы на пастамент для бюста Алесю Адамовічу
АЛЕСЬ АДАМОВІЧ

Бюст будзе ўсталяваны на малой радзіме пісьменніка.

Андрэй Архіпенка, адзін з арганізатараў кампаніі за ўвекавечанне памяці пісьменніка Алеся Адамовіча на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша, паведаміў, што з дапамогай краўдфандынга за два дні атрымалася сабраць грошы, якіх не ставала на пастамент для бюста, паведамляе «Радыё Свабода».

Усяго было сабрана 1695 рублёў пры 900 запланаваных.

У красавіку ўсталяванне бюста дазволілі мясцовыя ўлады.

Эскіз бюста аўтарства скульптараў Геніка Лойка і Яўгена Білея прэзентавалі летась у кастрычніку на адкрыцці ў Глушы арт-аб'екта «Прыпынак Адамовіча».