26 красавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праціўнікі акумулятарнага завода ў Берасці пойдуць на выбары

5
Праціўнікі акумулятарнага завода ў Берасці пойдуць на выбары
ФОТА: SVABODA.ORG

Актывісты хочуць прыцягнуць да выбарчай кампаніі тысячы берасцейцаў.

У Берасці фактычна спыненая праца акумулятарнага завода. Цяпер праціўнікі прадпрыемства афармляюць свае палітычныя амбіцыі. Пра гэта «Белсату» падчас чарговага кармлення галубоў 21 ліпеня заявіў актывіст і блогер Аляксандр Кабанаў.

«Ініцыятыўная група супраць акумулятарнага завода прыняла пастанову аб удзеле ў парламенцкіх «выбарах». На кожнай акрузе будуць выстаўлены кандыдаты ў «дэпутаты», я пакуль не буду агучваць прозвішчы, але гэта людзі ўсе вядомыя, якія карыстаюцца павагай, людзі публічныя ўжо. Мы будзем звяртацца да людзей за масавай падтрымкай, каб на кожным выбарчым участку было мінімум два прадстаўнікі, каб усе ўчасткі былі запоўненыя назіральнікамі. Мы хочам дамагчыся, каб у гэтых «выбарах» у назіранні і ўчастковых камісіях актыўна ўзялі ўдзел тысячы берасцейцаў і хочам паказаць усёй краіне як павінны праходзіць парламенцкія «выбары», - сказаў Аляксандр Кабанаў журналістам.

Нагадаем, што парламенцкія «выбары» ў Беларусі пройдуць у лістападзе, дакладная дата будзе названая пазней.

19 ліпеня праціўнікі завода даведаліся, што акумулятарны завод не прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу, атрымаўшы адмоўнае заключэнне, гэта значыць, што любая дзейнасць на заводзе забароненая.

Нагадаем, што праціўнікі завода выходзяць на цэнтральную плошчу Берасця з лютага 2018 года, кармленне галубоў людзі плануюць працягнуць да поўнага закрыцця завода.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках