11 траўня 2024, Субота, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На таварнай біржы будзе новы кіраўнік

4
На таварнай біржы будзе новы кіраўнік
ФОТА: FACEBOOK БУТБ

Размовы аб сыходзе Салікава вядуцца з канца 2018 года.

Аркадзь Салікаў пакідае пасаду старшыні праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Пра гэта tut.by распавялі дзве інфармаваныя крыніцы.

Размовы аб сыходзе Салікава вядуцца з канца 2018 года. Нават называлася прозвішча ягонага магчымага пераемніка. Але, як высветлілася, першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю і старшыня назіральнай рады БУТБ Артур Карповіч не прайшоў узгаднення ў вышэйшых інстанцыях.

Нядаўна пытанне змены кіраўніка БУТБ выйшла на фінішную прамую. «Аркадзь Сямёнавіч сыходзіць на пенсію. Таму неўзабаве будзе новы кіраўнік», - сказаў суразмоўца ў органах дзяржкіравання.

Цяпер абавязкі кіраўніка біржы выконвае першы намеснік старшыні праўлення Анатоль Зарэцкі.

Атрымаць каментар у БУТБ не ўдалося.

Аркадзь Салікаў нарадзіўся ў 1948 годзе ў Менску. Працоўную дзейнасць пачаў у 1964 годзе вучнем мантажніка радыёапаратуры на заводзе «Прамсувязь». Без адрыву ад вытворчасці скончыў сярэднюю школу і Менскі радыётэхнічны інстытут. З 1967 да 1991 года працаваў у НВА «АГАТ», з 1991 да 1999 год - у мытных органах. У 1999 годзе прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантролю. З красавіка 2005 году - старшыня праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках