4 траўня 2024, Субота, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курт Волкер: Нарошчванне расейскіх войскаў на мяжы з Украінай - частка ратацыі

1
Курт Волкер: Нарошчванне расейскіх войскаў на мяжы з Украінай - частка ратацыі
КУРТ ВОЛКЕР

Пры ратацыі адбываюцца ўспышкі гвалту.

Расея нарошчвае колькасць сваіх войскаў каля мяжы з Украінай у сувязі з маючай адбыцца ратацыяй. Пра гэта спецыяльны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША па Украіне Курт Волкер заявіў у інтэрв'ю "Голосу Америки", якое было апублікаванае 6 ліпеня.

«Адносна размяшчэння войскаў з расейскага боку. Яны прыходзяць і сыходзяць. Мы бачылі на працягу некалькіх гадоў, што колькасць войскаў узрастае перад ратацыяй. Пры ратацыі таксама часам ёсць успышка гвалту, таму што яны тэстуюць абсталяванне і пераконваюцца, што ім там зручна. Думаю, мы бачым менавіта гэта», - сказаў ён.

Волкер падкрэсліў, што «гэта не сведчыць пра якія-небудзь новыя прасоўванні».

4 ліпеня намеснік камандуючага аперацыяй Аб'яднаных сіл Васіль Бондар паведаміў, што Расея нарошчвае колькасць войскаў уздоўж мяжы з Украінай, пры гэтым колькасць акупацыйных войскаў на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей не павялічылася.

У 2014 годзе, адразу пасля анэксіі Крыма, на ўсходзе Украіны Расея пачала ўзброеную агрэсію. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны з аднаго боку і расейскім войскам і баевікамі, якіх падтрымлівае Расеяй, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, з другога. Афіцыйна РФ не прызнае свайго ўварвання ва Украіну, нягледзячы на факты і доказы, якія прадстаўляюцца Украінай.

У снежні 2018 года на той момант сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў казаў, што РФ укладвае каласальныя рэсурсы, каб сцягнуць войскі на мяжу з Украінай.

У лютым 2019 года пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляў, што агульная колькасць расейскіх войскаў уздоўж расейска-ўкраінскай мяжы складае больш за 87 тысяч чалавек, яшчэ блізу 2 тысяч расейскіх вайскоўцаў і блізу 35 тысяч прарасейскіх баевікоў знаходзяцца на Данбасе.

Начальнік упраўлення верыфікацыі Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Андрэй Гудзь 18 чэрвеня паведамляў, што каля ўкраінскай мяжы ў Луганскай і Данецкай абласцях, а таксама ў акупаваным Крыме Расея засяродзіла парадку 82 тысяч вайскоўцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках