17 лiпеня 2019, Серада, 4:26
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі колеры ў інтэр'еры, якія найбольш расслабляюць

5

Гэтыя колеры дапамагу стварыць у доме атмасферу спакою і камфорту.

Вялікае даследаванне, праведзенае вытворцам паперы Г. Ф. Смітам супольна з універсітэтам Сэсекса, даводзіць, што колеравыя перавагі ў многіх людзей супадаюць. Аўтары даследавання выявілі, што колеравая палітра зялёнага і сіняга выявілася самай папулярнай, піша «Новое время».

Паводле даследавання, калі людзі глядзяць на гэтыя колеры - асабліва цёмна-сіні - іх сардэчны рытм фізічна зніжаецца, ствараючы адчуванне спакою і расслаблення.

Як даследавалі ўплыў колераў

У даследаванні паўдзельнічалі 26 000 чалавек са 100 краін. Іх пыталіся пра перавагі ў колерах цягам чатырохмесячнага перыяду ў 2017 годзе. Удзельнікі называлі свой улюбёны колер, а таксама тлумачэнне таго, чаму яны аддаюць перавагу таму ці іншаму адценню. Нягледзячы на тое, што вынікі ўключалі практычна ўсе мажлівыя колеры, на першым месцы былі сінія і зялёныя колеры з адценнем блакітна-зялёнага пад назвай Marrs Green, які атрымаў званне любімага колеру людзей ва ўсім свеце.

Адно з першых даследаванняў колеру, праведзеных яшчэ ў 1893 годзе на Сусветнай выставе ў Чыкага, таксама паказала, што сіні колер быў любімым колерам рэспандэнтаў.

Даследнікі таксама высветлілі, чаму большасць удзельнікаў апытання сышліся ў сваёй перавазе сіняга і зялёнага колераў. Выяўляецца, прасочваецца сувязь паміж адценнем і эмоцыямі.

«Па-першае, чым больш насычаны колер, тым больш ён звязаны з узбуджэннем і стымуляцыяй. Па-другое, чым больш светлы колер, тым больш ён звязаны са спакоем і расслабленнем», - мяркуе прафесар універсітэта Сэсекса Ганна Франклін. З гэтымі эмоцыямі і звязаная палітра колераў сіняга і зялёнага - яны дзейнічаюць на чалавека заспакаяльна.

Як падабраць спалучэнне колераў у інтэр'еры

Мікс зялёнага і сіняга колераў, а таксама разнастайных іх адценняў, створаць у памяшканні атмасферу расслаблення і дапамогуць адчуць рэлакс. Да прыкладу, можна выбраць падкоўдранікі светла-зялёнага або пяшчотна-блакітнага колераў. Рэлакс, музыка і заспакаяльныя колеры будуць ствараць у спальні дабратворную атмасферу для сну.

З сінім або блакітным адценнямі спалучаецца насычаны колер марсала. Дадайце элемент дэкору ў вашу гасціную ці спальню. Таксама можна дадаць яркія фарбы да старой мэблі самастойна - да таго ж, гэта значна танней, чым купля новых прадметаў. Сіні - колер рэлаксу. Павесьце ў пярэднім пакоі карціну з выявай акіяна (або ўсякую іншую карціну ў сіняй раме) або ўпрыгожце кухню блакітнымі элементамі - вашы госці ацэняць такі выбар.

Дадайце трохі заспакаяльнай атмасферы на сваю кухню з дапамогай посуду сіняга або зялёнага адценняў. Замест посуду можна дадаць у інтэр'ер сурвэткі - фіялетавы колер або сіні выдатна падыдуць. І не забывайце пра кветкі. Гэта не толькі прыгожы элемент дэкору, але і карысць для ўсіх жыхароў дома, адзначаюць экспэрты.