7 траўня 2024, aўторак, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 верасня польскім настаўнікам падвысяць заробак на 9,6%

5
З 1 верасня польскім настаўнікам падвысяць заробак на 9,6%

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў папраўкі да Хартыі настаўніка.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі да Хартыі настаўніка. Закон увойдзе ў дзеянне 1 верасня 2019 года, за выключэннем некаторых яго пунктаў. Новыя пункты прадугледжваюць, сярод іншага, падвышэнне заробку настаўнікаў на 9,6% з верасня гэтага года, дапамогі для настаўнікаў-стажораў і паскарэнне на шляху кар'ернага росту, паведамляе «Польскае радыё»

Папраўкі да Хартыі настаўнікі з'яўляюцца вынікам пагаднення ўрада з прафзвязам работнікаў адукацыі «Салідарнасць», укладзенага ў красавіку. Форум прафзвязаў і Звяз настаўнікаў Польшчы тады адхілілі прапановы ўрада.

Пасля падвышэння базавы заробак складзе 2782 злотых (647 еўраў) для настаўніка-стажора і 3817 злотых (887 еўраў) для дыпламаванага настаўніка. Сярэдні заробак будзе складаць 3338 злотых (776 еўраў) для настаўніка-стажора і 6141 злотых (1428 еўраў) для дыпламаванага настаўніка. У дадатак да базавага ўзнагароджання аўтаматычна будуць павялічвацца даплаты, якія залежаць ад базавага тарыфу.

Выплаты павінны быць пералічаныя атрымальнікам да 30 верасня 2019 года з кампенсацыяй з 1 верасня 2019 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках