10 траўня 2024, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лясныя пажары ў Сібіры: дым дасягнуў Аляскі і Канады

13
Лясныя пажары ў Сібіры: дым дасягнуў Аляскі і Канады

Гарыць больш за тры мільёны гектараў лесу.

Дым ад маштабных лясных пажараў у расейскай Сібіры ўжо дасягнуў узбярэжжа Аляскі і Канады.

Пра гэта сведчаць звесткі са спадарожнікавых здымкаў, якія зрабіла NASA, піша unian.net.

Паводле іх звестак, 30 ліпеня дым ад сібірскіх пажараў дасягнуў Аляскі і часткі заходняга ўзбярэжжа Канады.

«Дым ад сібірскіх пажараў пераадолеў усходнюю частку Расеі і цяпер яго відаць на Алясцы, дзе ён, магчыма, змяшаўся з дымам ад мясцовых пажараў», - адзначыў спецыяліст па вывучэнні атмасферы Цэнтра касмічных палётаў імя Годдард Колен Сефтар.

Акрамя гэтага, дым працягнуўся ўздоўж узбярэжжа Канады і нават дасягнуў такіх амерыканскіх гарадоў, як Ванкувер і Сіэтл.

У Сібіры гарыць блізу трох мільёнаў гектараў лесу. Пажары пачаліся тыдзень таму, а бяздзейнасць чыноўнікаў прывяла да таго, што плошча ўзгарання толькі працягвае расці. Дым ад пажараў распаўсюджваецца яшчэ больш, і паводле звестак метэаролагаў дасягнуў нават сталіцы Казахстана.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках