11 траўня 2024, Субота, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандлёвая вайна ЗША з Кітаем можа справакаваць падзенне коштаў нафты

1
Гандлёвая вайна ЗША з Кітаем можа справакаваць падзенне коштаў нафты

Сітуацыя становіцца яшчэ больш нявызначанай.

Пра гэта гаворыцца ў штомесячнай справаздачы Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (МЭА).

«У мінулай справаздачы намі былі выказаныя асцярогі з нагоды стану сусветнай эканомікі, што выявілася ў зніжэнні ацэнак аб росце попыту на нафту. Цяпер сітуацыя становіцца яшчэ больш нявызначанай: гандлёвая спрэчка паміж ЗША і Кітаем застаецца не развязанай, і ў верасні павінны быць уведзеныя новыя тарыфы. Напруга паміж гэтымі дзвюма краінамі ўзмацнілася на гэтым тыдні, што адлюстроўваецца ў моцным падзенні на фондавых і таварных рынках», - гаворыцца ў справаздачы.

У жнівеньскай справаздачы МЭА знізіла ацэнку росту попыту на нафту і ў 2019, і ў 2020 гадах - на 100 тысяч барэляў на дзень з і 50 тысяч барэляў на дзень адпаведна. Але з улікам змянення адзнак за 2018 год прагноз аб абсалютнай велічыні попыту ў 2019 годзе не змяніўся - 100,4 млн б/д.

«Перспектыва нявызначаная, з большай імавернасцю перагляду ў бок паніжэння, чым перагляду ў бок павышэння», - гаворыцца ў справаздачы агенцтва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках