8 траўня 2024, Серада, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закон аб адтэрміноўцы выклікаў вострую рэакцыю прызыўнікоў

2
Закон аб адтэрміноўцы выклікаў вострую рэакцыю прызыўнікоў

Актывісты рыхтуюць серыю пікетаў.

У Беларусі пададзена 12 заявак на адзіночныя пікеты з патрабаваннем скасаваць або змяніць "закон аб адтэрміноўцы". Пра гэта "Еўрарадыё" паведаміў Дзяніс Ціханенка, стваральнік Telegram-канала ProtestBY.

Адзін з удзельнікаў канала удакладніў, што пікеты плануецца правесці ў Менску і ў Магілёве. Даты - другая палова жніўня і пачатак верасня.

Са слоў Ціханенкі, паралельна з арганізацыяй адзіночных пікетаў вызначаецца месца для правядзення масавай акцыі супраць "Закона аб адтэрміноўцы". Мерапрыемства плануецца ўзгадніць з уладамі, афіцыйна падаўшы заяўку.

Закон "Аб змяненні законаў у пытаннях эфектыўнага функцыянавання вайсковай арганізацыі дзяржавы" пачаў дзейнічаць з 10 жніўня. Незадоўга да гэтага ў Міністэрстве абароны патлумачылі, што маладыя людзі, залічаныя ў гэтым годзе ў ВНУ і магістратуру, усё ж атрымаюць права на другую адтэрміноўку цягам навучання. Аднак гэта не закране аспірантаў, чыё залічэнне афіцыйна адбываецца 1 лістапада, калі восеньскі набор ужо будзе заканчвацца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках