5 траўня 2024, Нядзеля, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе ўсталявалі конны помнік князю Гедыміну

6
У Лідзе ўсталявалі конны помнік князю Гедыміну

Урачыстае адкрыццё помніка будзе прымеркаванае да святкавання Дня горада.

Сёння лідчане сталі сведкамі без перабольшання гістарычнай падзеі – усталявання ў горадзе помніка вялікаму князю Гедыміну. Не так даўно ля ўзножжа замка з'явіўся пастамент, які сёння нарэшце дачакаўся свайго ганаровага гаспадара, піша pvlida.by.

Гэта супольная праца скульптараў Сяргея Аганава (дарэчы, ён родам з Ліды) і Вольгі Нячай. Конкурс на найлепшы эскіз будучай скульптуры «Заснавальнік замка – князь Гедымін» быў абвешчаны Лідскім райвыканкам яшчэ ў кастрычніку 2017-га. Пасля выбару пераможцы былі ўзгадненні і зацвярджэнні, падрыхтоўка дакументацыі, штодзённая карпатлівая праца, выраб працоўных мадэляў, як паменшаных, так і поўнапамернай. Такім чынам, без малога двухгадовы шлях прарабіў Гедымін, каб пачынаючы ад сёння радаваць лідчанаў і гасцей горада.

Урачыстае адкрыццё помніка будзе прымеркаванае да святкавання Дня горада. Сённяшні момант не менш знакавы і кранальны. Пры выглядзе маштабнасці таго, што адбываецца, спыняліся мінакі, запавольвалі ход машыны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках