10 траўня 2024, Пятніца, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Трамп: Прэзідэнцкая пасада каштуе мне цэлага багацця

9
Дональд Трамп: Прэзідэнцкая пасада каштуе мне цэлага багацця
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: LOREN ELLIOTT/ZUMAPRESS

Кіраўнік Белага дома распавёў, колькі грошай страціў за час прэзідэнцтва.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас выступу перад супрацоўнікамі нафтахімічнага прадпрыемства кампаніі Shell, размешчанага недалёка ад Піцбурга, штат Пенсільванія, заявіў, што на пасадзе прэзідэнта страціў да $5 млрд, паведамляе РБК.

«Імаверна, гэта [знаходжанне на пасадзе прэзідэнта ЗША] каштуе мне ад $3 млрд да $5 млрд - і мне напляваць, мне ўсё адно. Вы ведаеце, калі вы багатыя, гэта не мае значэння. Я проста хачу рабіць выдатную працу», - цытуе Трампа NBC News.

Са слоў кіраўніка дзяржавы, такія марнаванні абумоўленыя тым, што ён адмовіўся ад прадаўжэння кар'еры прадпрымальніка, а таксама «штодзённымі» судовымі працэсамі, бо яму рэгулярна даводзіцца выдаткоўвацца на адвакатаў праз пададзеныя супраць яго пазовы. «Прэзідэнцкая пасада каштуе мне цэлага багацця», - дадаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках