19 сакавiка 2024, aўторак, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будзе новае падвышэнне пенсійнага ўзросту?

108
У Беларусі будзе новае падвышэнне пенсійнага ўзросту?

Узрост выхаду на пенсію могуць падняць да 65 гадоў і для мужчын, і для жанчын.

У канцы 2018 года ў Беларусі пражываў 2 млн 561 тысяч пенсіянераў (гэта 27% насельніцтва). Практычна ўсе - пенсіянеры па ўзросце, іх 2 млн 102 тысяч чалавек. Пры гэтым у краіне кожны чацвёрты пенсіянер прадаўжаў працаваць, а ў Менску, паводле апошніх звестак - і зусім кожны трэці (35%). З прыняццем пенсійнай рэформы ў 2016 годзе колькасць пенсіянераў стала заканамерна і патроху змяншацца, піша kp.by.

- З прыняццем пастановы аб падвышэнні пенсійнага ўзросту пайшло зніжэнне [колькасці пенсіянераў]. Рэформа, бясспрэчна, зрабіла свой уплыў, - сказала ў студзені гэтага года міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе БелТА. Міністр дадала, што галоўны крытэрый змены пенсійнага ўзросту - дэмаграфічная сітуацыя ў краіне.

Працягласць жыцця павышаецца ва ўсім свеце - і гэта, без сумневу, добрыя навіны. Але ёсць і адваротны бок медаля: людзі на пенсіі жывуць даўжэй, а значыць, бюджэт выдаткоўвае на пенсіі ўсё больш. Гэта турбуе не толькі нашых, але і міжнародных спецыялістаў. Так, экспэрты МВФ раяць Беларусі падвысіць пенсійны ўзрост да 65 гадоў мужчынам і жанчынам і больш прыцягваць да працы пасля 55 гадоў, бо яны зусім не старыя.

«Беларускія жанчыны жывуць на пенсіі блізу 23 гадоў, мужчыны - толькі 7»

Некаторыя экспэрты мяркуюць, што яшчэ адно падвышэнне пенсійнага ўзросту непазбежнае. Напрыклад, паводле парады МВФ стануць арыентавацца на сярэднюю працягласць жыцця пры вызначэнні ўзросту выхаду на пенсію або павялічаць гэты ўзрост да 65 гадоў і для мужчын, і для жанчын. Але гэта прывядзе да таго, што мужчыны будуць ледзь дажываць да заслужанага адпачынку.

Як кажа HR-экспэрт і рэдактар часопіса «Отдел кадров» Валерый Кічкаеў:

- Рост колькасці беларускіх пенсіянераў адбываецца за кошт жанчын. Мы сярод лідараў у тэрміне жыцця жанчын на пенсіі (прыблізна 23 гады!) не толькі таму, што ў іх даволі высокая сярэдняя працягласць жыцця, яны раней выходзяць на пенсію ў параўнанні з іншымі краінамі. Нашмат горш справа ідзе з мужчынамі - яны жывуць на пенсіі блізу сямі гадоў. Пасля падвышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі гэтыя лічбы паменшацца і для мужчын стануць крытычнымі.

Мой сцэнар развіцця падзей такі: гэта не апошняе павышэнне ўзросту выхаду на пенсію, і хутчэй за ўсё, мы спынімся на лічбе 65 гадоў для мужчын і для жанчын, хоць для мужчын гэта будзе значыць тое, што жыццё на пенсіі ім фактычна не свеціць, але чымсьці трэба ж кампенсаваць пенсіі жанчынам.

Ці ёсць альтэрнатыва? Фактычна няма. Хоць галоўную праблему я бачу ў іншым. Свет рабатызуецца, і ў ім складаней будзе знайсці працу не толькі людзям сталага веку, але і маладым. Гэта сапраўды глабальная праблема! Што рабіць? Многія краіны бачаць выхад у безумоўным базавым даходзе. Гэта пэўная сума (нешта накшталт пражытачнага мінімуму), якая выплачваецца жыхару краіны незалежна ад таго, працуе ён ці не. Гаворка ідзе аб розных сумах і залежыць ад краіны. Эксперыменты праводзіліся як у багатых краінах і рэгіёнах (напрыклад, у Сіліконавай даліне), так і бедных, напрыклад Кеніі. Хтосьці скажа: калі чалавеку даваць грошы, то ён перастане працаваць, а калі гэта беспрацоўны, то не стане шукаць працу. Насамрэч эксперыменты паказваюць, што пераважная большасць людзей рацыянальна ставяцца да БД, напрыклад, укладваюць яго ва ўласнае развіццё або больш старанна шукаюць працу, не хапаючыся за ўсё запар, хтосьці пачынае дробны бізнэс і нарэшце кідае нялюбую працу. Адкуль узяць грошы? Грошы ёсць, яны марнуюцца на розныя праграмы сацыяльнай дапамогі і льготы і на цэлы штат людзей, якія ў гэтым задзейнічаныя. БД істотна спрашчае ўсю гэтую грувасткую сістэму.

Альтэрнатыўнае развязанне - мяняць размеркавальную на назапашвальную пенсійную сістэму. Праўда, гэта вельмі доўгі і дарагі працэс.

- У нас сітуацыя са старэннем насельніцтва адпавядае сярэднееўрапейскаму ўзроўню: доля людзей, старэйшых за пенсійны ўзросту - блізу 25% насельніцтва, - тлумачыць сацыёлаг Алена Арцёменка. - І сітуацыя будзе пагаршацца: паводле прагнозу ААН, у Еўропе да 2050 года гэтая доля дасягне 35% (у Беларусі - прыкладна гэтак жа). Гэта адбываецца не толькі за кошт зніжэння нараджальнасці, але і за кошт павелічэння працягласці жыцця. Таму логіка ў тым, каб падвышаць пенсійны ўзрост, ёсць, галоўнае, каб людзі не толькі жылі даўжэй, але і даўжэй захоўвалі здароўе і працаздольнасць. Але наша размеркавальная пенсійная сістэма з такой высокай доляй людзей сталага веку ў перспектыве не справіцца, нават калі падвысіць пенсійны ўзрост (гэта толькі адтэрміноўка, але не развязанне). Выхад у тым, каб дыверсіфікаваць крыніцы фінансавання. Напрыклад, мінімальная базавая частка - дзяржава, штосьці працадаўца адлічвае, а штосьці - самі работнікі. І другі момант - калі гэтыя накапленні прымусіць працаваць, інвеставаць іх (напрыклад, стварыць сістэму камерцыйных пенсійных фондаў), яны змогуць у выглядзе адсоткаў прыносіць дадатковыя сродкі да пенсіі. Але такая рэформа складаная і дарагая, у Расеі яе пачыналі рабіць, але давялося пакуль згарнуць, бо для гэтага патрэбная спрыяльная эканамічная сітуацыя.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках