11 траўня 2024, Субота, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кітайскі завод» у Светлагорску беларусы дабудуюць самастойна

8
«Кітайскі завод» у Светлагорску беларусы дабудуюць самастойна
Фота: «Радыё Свабода»

Пра намер скасаваць кантракт з кітайцамі на камбінаце заявілі 2 жніўня.

ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» завершыць рэалізацыю кітайскага інвестыцыйнага праекта будаўніцтва завода сульфатнай беленай цэлюлозы самастойна, з прыцягненнем беларускіх падрадчыкаў. Пра гэта «Белсату» паведаміла прэс-служба канцэрна «Беллеспаперапрам».

У канцэрне адзначаюць, што агульным сходам акцыянераў ААТ «Светлагорскі ЦКК» узгодненая працэдура і парадак завяршэння кантракта будаўнічага падраду паміж светлагорскім прадпрыемствам і ААТ «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС» (САМСЕ). Кітайская кампанія мусіла пабудаваць завод вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы «пад ключ».

«На нядаўна праведзенай сустрэчы ў Менску бакі абмеркавалі магчымасць заключэння пагаднення аб ужыванні медыяцыі. У рамках пагаднення Светлагорскі ЦКК і кампанія САМСЕ змогуць урэгуляваць спрэчныя пытанні, якія засталіся пасля спынення кантракту будаўнічага падраду. Рэалізацыю праекту Светлагорскі ЦКК завершыць самастойна з прыцягненнем беларускіх падрадных арганізацый. Цяпер вядуцца ўсе неабходныя працэдуры па ўводу заводу ў эксплуатацыю», – паведамілі ў канцэрне.

Нагадаем, дамова з кітайскай карпарацыяй САМСЕ была заключаная ў кастрычніку 2010 года, агульны кошт праекта будаўніцтва завода складае блізу $850 млн.

Завод беленай цэлюлозы, пабудаваны ў рамках беларуска-кітайскага праекта, пачаў працаваць у пачатку 2018 года. Але яшчэ да пабудовы завода мясцовыя жыхары сабралі больш за 10 тысяч подпісаў супраць прадпрыемства. Экспэрты звярталі ўвагу на нізкую якасць вытворчага працэсу і экалагічна негатыўныя наступствы. Пасля запуску вытворчасці навакольныя жыхары пачалі пакутаваць ад стойкага смуроду.

У траўні гэтага года будаўніцтва завода ў Светлагорску праінспектаваў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і паскардзіўся на кітайскіх падрадчыкаў, якія зацягваюць будаўніцтва і парушаюць інструкцыі. У тым ліку, кіраўнік урада прызнаў, што на светлагорскім заводзе сёлета абрынуўся дах. Пра намер скасаваць кантракт з кітайцамі на камбінаце заявілі 2 жніўня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках