11 траўня 2024, Субота, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць топ-чыноўнікаў, якія найбліжэйшым часам могуць пазбавіцца сваіх пасад

12
Пяць топ-чыноўнікаў, якія найбліжэйшым часам могуць пазбавіцца сваіх пасад

Больш за ўсё дасталася кіраўніку Камітэта дзяржкантролю.

Udf.by распавядае, што засталося за рамкамі паведамленняў прэс-службы пра паездку Аляксандра Лукашэнкі ў пятніцу 16 жніўня.

Наезд на Анфімава і згадка пра Румаса

Больш за ўсё дасталася кіраўніку Камітэта дзяржкантролю.

Губернатар Менскай вобласці Анатоль Ісачанка распавёў, як у рэгіёне змаглі зэканоміць на гліфасатах (гербіцыды для барацьбы з пустазеллем): закуплялі наўпрост у вытворцаў, а не пасрэднікаў. Пасля гэтага Лукашэнка звярнуўся да Леаніда Анфімава: «Гэта твая праца». «Так мы іх і прымушаем, таварыш прэзідэнт», - адрэагаваў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю.

Але такі адказ раззлаваў Лукашэнку. Ён стаў публічна распякаць Анфімава:

«Дык не трэба прымушаць, факты на стол. Тое, што яны зрабілі (у Менскай вобласці), - гэта добра. Гэта нам з табой сігнал. Паглядзі, дзе яшчэ пераплачваюць. І дагэтуль вы мне не паведамілі пра пасярэднікаў. Вы, напэўна, да выбараў цягнеце. Напэўна, сабраліся з Румасам сыходзіць. Дык не трэба цягнуць - ідзіце цяпер!»

Анфімаў у адказ глыбока ўздыхнуў і прамаўчаў. Выглядаў пры гэтым ён засмучаным.

Але для кіраўніка Камітэта дзяржкантролю гэта быў яшчэ не канец. Пры наведванні Старадарожскага доследнага лясгаса Лукашэнка даручыў распрацаваць праграму ўключэння ў абарачэнне нізкаякаснай драўніны:

«І за пяць гадоў вы павінны развязаць усе пытанні ў лесе, каб было па-гаспадарску. А не тое, што зайшоў у лес, а там такія дрэвы паваленыя...»

У гэты момант Анфімаву собіла ўставіць свае пяць капеек: «У мяне самога душа баліць». Рэакцыя Лукашэнкі была такой: «Ну ў цябе павінна не душа балець. Ты адкажаш за лес». Анфімаў паспяшаўся пагадзіцца: «Я ведаю, таварыш прэзідэнт».

Крытыка Касінца і Шарстнёва

Былому губернатару Віцебскай вобласці Аляксандру Касінцу і цяперашняму Мікалаю Шарстнёву дасталася ад Лукашэнкі, калі той пачаў вучыць чыноўнікаў, як выкарыстоўваць камбайны падчас жніва.

«Калі вы бачыце там балота, не трэба па-касінецкаўскі, як ён там у Віцебскай вобласці рабіў, і цяпер гэтая звычка ў Шарстнёва засталася: загнаць камбайн па самае не магу, а потым тросам цягнуць двума трактарамі. Не трэба, камбайн даражэйшы, чым пакінуты там мех збожжа. Паглядзіце: калі няма, уручную касіце і абмалочвайце, як гэта было раней», - заявіў Лукашэнка.

Памочнік Лукашэнкі Косінец, які прысутнічаў пры гэтым, разгублена ўсміхаўся: такія словы ў прысутнасці журналістаў і іншых чыноўнікаў выглядалі амаль што як знявага.

Відавочна, моцна напружыўся і губернатар Шарстнёў: увесну ён атрымаў ад Лукашэнкі чарговую вымову за невыкананне даручэння аб своечасовай выплаце заробкаў. І вось цяпер правадыр краіны ім зноў незадаволены.

Пагроза ў форме жарту гендырэктару «Атланта»

У «Шапчыцы-агра», падшэфная гаспадарка заводу «Атлант», Лукашэнка сустрэў гендырэктар прамысловага гіганта Віктар Шумілу. Размову з ім Лукашэнка пачаў здалёку: сельская гаспадарка не зможа далей развівацца без падтрымкі з боку буйных прамысловых прадпрыемстваў. «І трэба гэтыя гаспадаркі, якія слабыя, вось табе яшчэ адно (перадаць), яшчэ камусьці», - адзначыў Лукашэнка.

Віктар Шуміла як быццам спалохаўся такой перспектывы: «Так ужо ж далі». «Ну, я маю на ўвазе, каму далі, а камусьці не», - сказаў правадыр краіны.

Але да няшчасця гендырэктара «Атланта», на гэтым Лукашэнка не супакоіўся. Быў заслуханы даклад, падчас якога мясцовыя ўлады заявілі: паказчыкі «Шапчыцы-агра» ўражваюць, а вось зямлі гаспадарцы не стае, таму «Атланту» прапаноўваюць далучыць суседнюю гаспадарку - хай і не такую паспяховую, але моцную.

Лукашэнка ці то жартам, ці то ўсур'ёз зноў звярнуўся да Шумілы: «Бяры пакуль стратную не далі».

На заканчэнне Лукашэнка напружыў гендырэктара «Атланта» словамі, што ў яго ёсць «ўнутраная насцярожанасць і боязь» за прадпрыемства: «Але з гэтым мы на месцы разбяромся, на «Атланце».

Наўрад ці пасля паездкі Лукашэнкі ў Старадарожскі раён у названых чыноўнікаў сон быў моцным.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках