10 траўня 2024, Пятніца, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як бачаць нашу планету іншапланетнікі

2
Як бачаць нашу планету іншапланетнікі

Навукоўцы паказалі фота.

Амерыканскія даследнікі з Карнэлскага ўніверсітэта прааналізавалі 10 тысяч здымкаў Зямлі, зробленых спадарожнікам NASA Deep Space Climate Observatory (DSCOVR) на працягу 2016 і 2017 гадоў, і прадэманстравалі, як выглядала б наша планета, калі б яе вывучалі астраномы-іншапланетнікі на адлегласці некалькі светлавых гадоў. Пра гэта піша «Сегодня» са спасылкай на часопіс Science.

Са слоў навукоўцаў, апарат вырабляў здымку на дзесяці асобна ўзятых даўжынях хваль, дзякуючы якім астраномы могуць вызначыць наяўнасць на экзапланеце акіянаў і іншых умоў для жыцця.

У выніку было атрыманая выява, на якой бачныя грубыя абрысы кантынентаў. Навукоўцы тлумачаць, што гэта даследаванне служыць адпраўным пунктам для вывучэння асаблівасцяў паверхні зямляпадобных экзапланет у будучыні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках