11 траўня 2024, Субота, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Беларусі патрэбна аўтакефалія

15
Чаму Беларусі патрэбна аўтакефалія

Падставы не залежаць ад Расеі ўкраінскім праваслаўным у мінулым годзе даў Канстанцінопальскі патрыярхат.

Незалежнай Беларусі патрэбна незалежная царква - такім быў галоўны тэзіс канферэнцыі, якую Рух салідарнасці «Разам» сабраў у Чарнігаве, піша сайт тэлеканала «Белсат».

На канферэнцыю «Беларуская інтэлігенцыя ў падтрымку Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай Царквы» прыехалі навукоўцы з Беларусі, Польшчы і Украіны, а таксама святары і беларускія грамадскія актывісты.

«Праз адраджэнне беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы беларусы могуць абараніцца ад страшных імперскіх рэчаў, якія з сабой нясе РПЦ, у тым ліку - магчымай вайны», - заявіў Вячаслаў Сіўчык з руху салідарнасці «Разам».

Пагрозу вайны нясе расейскі нацыяналізм, Расейская праваслаўная царква прапагандуе ў нашай краіне, у тым ліку праз вайсковыя патрыятычныя клубы, адзначае экспэрт супольнасці «Інфармнапалм» Дзяніс Івашын. У Гарадзенскай дыяцэзіі такіх клубаў некалькі гадоў таму налічвалася пяць.

«І вельмі вялікая колькасць вайсковых патрыятычных класаў. Ёсць нават казацкія класы. На жаль, праз гэты інструментар расейскай праваслаўнай праходзяць штогод сотні і сотні непаўналетніх, а таксама моладзь наборнага ўзросту, якая пазней паступае па пратэкцыі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы вайсковага характару», - кажа Івашын.

Царква, якой кіруюць з-за мяжы, - гэта дрэнна. Але калі выбар біскупаў будзе залежаць ад волі Аляксандра Лукашэнкі - ці стане царква больш незалежная і нацыянальна арыентаваная, спытаў ва ўдзельнікаў святар Аляксандра Шрамко. На ягоную думку, праваслаўную царкву перш за ўсё трэба аддзяліць ад дзяржавы.

«Збяруцца гэтыя біскупы, якія звыклі толькі баляваць і цягнуць усё да сябе. Яны збяруцца і выберуць, груба кажучы, правадыра, які найлепшым чынам ім пасуе. І яны будуць гэтак жа жыць, як жылі. А можа і лепш! Цяпер яны нават ад Масквы не залежаць. Раней Масквы баяліся, а цяпер не будуць баяцца нікога - ну, можа, Лукашэнкі хіба што», - кажа святар БПЦ Аляксандар Шрамко.

Падставы не залежаць ад Расеі ўкраінскім праваслаўным у мінулым годзе даў Канстанцінопальскі патрыярхат. Ён скасаваў свой указ ад 1686 года аб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскве. Пад крылом Канстанцінопаля ў Кіеве ўжо дзейнічае свая памесная царква. Беларуская ж аўтакефальная царква пакуль застаецца малой арганізацыяй, не прызнанай ні Масквой, ні Канстанцінопалем.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках