5 траўня 2024, Нядзеля, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух «Буравесніка»: з'явілася мапа імавернага разлёту нуклідаў

9
Выбух «Буравесніка»: з'явілася мапа імавернага разлёту нуклідаў

Украіну таксама зачапіла.

У Арганізацыі дамовы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ) паказалі мадэль магчымага разлёту з атмасфернымі франтамі радыенуклідаў пасля выбуху невядомай ракеты на палігоне пад Северадзвінскам у Расеі, піша liga.net.

Анімацыйны малюнак, які паказвае распаўсюджванне шлейфу ў адпаведнасці з часовымі адзнакамі, выклаў у Twitter кіраўнік Арганізацыі ДУЗЯВ Ласіна Зербо.

Ён удакладніў, што гэта мадэль магчымага распаўсюджання «гіпатэтычных часціц ад інцыдэнту з «Буравеснікам» 8 жніўня».

Раней Зербо заявіў, што дзве станцыі сачэння за ядзернымі выбухамі непадалёк ад Северадзвінска сышлі ў офлайн праз два дні пасля інцыдэнту на палігоне каля вёскі Нёнаксы.

8 жніўня 2019 года на палігоне ў Архангельскай вобласці РФ адбыўся выбух, як заявілі ў Мінабароны РФ, «пры выпрабаванні вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкі».

Лекараў бальніцы, у якую даставілі пацярпелых пасля выбуху, не папярэдзілі аб радыяцыйнай небяспецы.

12 жніўня навукоўцы ў РФ прызналі: на палігоне разарвала малы «ядзерны» рэактар. СМІ загаварылі пра аварыю на баявой ракеце «Буравеснік» з ядзерным рухавіком, аднак што менавіта выбухнула, афіцыйна невядома.

14 жніўня ў Greenpeace-Расія паведамілі, што ўлады ўтойваюць частку звестак аб выцеку радыяцыі.

15 жніўня дэпартамент ядзернай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя Нарвегіі выявіў радыеактыўны ёд на поўначы краіны.

ДУЗЯВ быў прыняты 50-й сесіяй Генасамблеі ААН і адкрыты для падпісання 24 верасня 1996 года. Дамову падпісалі 183 краіны. Не падпісалі Індыя, Пакістан і КНДР.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках