5 траўня 2024, Нядзеля, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярны мем стаў сімвалам супраціву ў Ганконгу

Папулярны мем стаў сімвалам супраціву ў Ганконгу

Гэты мем стаў вядомым пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Удзельнікі пратэстных акцый у Ганконгу зрабілі тварам свайго пратэсту вядомы мем пра жабяня Пепе. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2016 года ў ЗША «жабяня Пепе» асацыюецца на Захадзе з «альтэрнатыўна правымі» сіламі. Як паведамляе тэматычны рэсурс Know Your Meme, падчас закалотаў на мінулых выходных адна з удзельніц пратэсту атрымала траўму правага вока, піша unian.net.

Паводле паведамленняў СМІ, іншыя актывісты пачалі закрываць сабе правае вока павязкамі ў знак салідарнасці. На мінулым тыдні на папулярным заходнім рэсурсе Reddit з'явілася фатаграфія ўдзельніцы акцый пратэсту, якая трымае ў руках плакат з жабянём Пепе, у якога пашкоджанае правае вока. На плакаце напісана «Паліцыя стрэліла мне ў вока».

Выяву жабяняці ў жоўтай касцы пачалі выкарыстоўваць і іншыя пратэстоўцы. Гэта дазволіла некаторым казаць, што Пепе стала «сімвалам супраціву» для актывістаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках