25 красавiка 2024, Чацвер, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў Іўі: Не ведаю, ці буду я біцца з вамі на памідорах

21
Лукашэнка ў Іўі: Не ведаю, ці буду я біцца з вамі на памідорах

У Іўі дыктатар паабяцаў прыехаць на памідорны фэст.

Падчас сваёй рабочай паездкі па Іўеўшчыне Лукашэнка сустрэўся з мясцовымі жыхарамі, расказаў ім, што ведае пра салігорскі памідорны фэст, - і нават паабяцаў адмыслова прыехаць на яго, паведамляе tut.by са спасылкай на «Беларусь 1».

У Іўі правадыр наведаў мясцовы цэнтр культуры, дзе яму паказалі невялікі фрагмент спектакля «Ніхто не паверыць» паводле матываў казкі Яна Экхольма. Маладым тэатралам Аляксандр Лукашэнка параіў паступаць у Акадэмію мастацтваў. Усім артыстам ад яго імя ўручылі шакалад «Прэзідэнт». Пасля Лукашэнка наведаў выставу майстроў народнай творчасці і пагутарыў з жыхарамі горада.

Дыктатар адзначыў, што падчас паездкі ў Гарадзенскую вобласць хацеў наведаць менавіта Іўе. Быў прыемна здзіўлены таму, як развіваецца населены пункт, а таксама згадаў і памідорны фэст, які надоечы прайшоў у горадзе.

- ... Высвятляецца, вы перажылі нашэсце жніва, у вас былі «Дажынкі», і пасля гэтага ў вас застаўся такі цэнтр і мястэчка. Вы малайцы, я назіраю (больш праз тэлевізар), вы ўжо пачынаеце гішпанцаў пераймаць: нішчыце памідоры. Паглядзеў: шкада стала, я ж вясковы чалавек, шкада памідораў. А вы тут кідаеце адзін у аднаго, топчаце іх - але, напэўна, ураджай добры. Паабяцаў, што прыеду, але не ведаю, ці буду я біцца з вамі на памідорах гэтых, але прыехаць паглядзець – магчыма.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках