16 верасня 2019, панядзелак, 8:08
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Расейскі карабель «Саюз» з робатам «Фёдарам» не змог прыстыкавацца да МКС

50
Расейскі карабель «Саюз» з робатам «Фёдарам» не змог прыстыкавацца да МКС
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Карабель падышоў да станцыі бліжэй чым на 100 метраў, а затым завіс.

Касмічны карабель «Саюз МС-14», на борце якога знаходзіцца робат «Фёдар», не змог у запланаваны час састыкаваць з Міжнароднай касмічнай станцыяй. Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на карэспандэнта з Цэнтра кіравання палётамі.

Карабель падышоў да станцыі бліжэй чым на 100 м, потым завіс ля прычальнага модуля, пасля чаго пачаў адыходзіць ад МКС. Цяпер «Саюз» адвялі на бяспечную адлегласць ад касмічнай станцыі.

Крыніца агенцтва ў ракетна-касмічнай галіне распавяла, што карабель не змог састыкаваць з МКС праз няспраўнасць сістэмы збліжэння «Курс». На адлегласці 100 м, відавочна, адзначыў суразмоўца, адмовіў адзін паўкамплект сістэмы на караблі, пасля чаго ён аўтаматычна пераключыўся на другі, аднак і тут узніклі праблемы. Затым ЦКП даў каманду на адвод карабля ад МКС.

У NASA, у сваю чаргу, удакладнілі, што касмічны апарат не змог зафіксавацца на прычальным блоку МКС.

Праз некаторы час журналістаў, якія сачылі за стыкоўкай разам са спецыялістамі, папрасілі выдаліцца з Цэнтра кіравання палётамі. Кіраўніцтва ракетна-касмічнай галіны і сябры дзяржкамісіі ў палёце касмічнага карабля сабраліся на пасяджэнне паводле вынікаў стыкоўкі, якая не адбылася. У пасяджэнні ўдзельнічаюць гендырэктар РКК «Энэргія» Мікалай Севасцьянаў, начальнік Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў Павел Уласаў, дырэктар ЦУПа Максім Мацюшын, начальнік галаўнога навуковага інстытута «Раскосмасу» ЦНДІмаш Сяргей Коблаў. Кіраўніка «Раскосмасу» Дзмітрыя Рагозіна ў Цупе не было, аднак пасля навін аб тым, што стыкоўка не ўдалася, ён мае намер прыехаць на пасяджэнне.