8 красавiка 2020, Серада, 4:09
Заставайся дома!
Рубрыкі

NASA падзялілася падрабязнасцямі новай месячнай місіі

1
NASA падзялілася падрабязнасцямі новай месячнай місіі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Старт ракеты плануецца правесці з мыса Канавэрал у Флорыдзе ўлетку 2021 года.

У рамках новай месячнай місіі на спадарожнік Зямлі ладзяцца даставіць неабходныя тэхналогіі, каб закласці падмурак для будучых палётаў касманаўтаў на Месяц, піша «Вокруг света».

Першым касмічным караблём ЗША, які прызямліцца на паверхню Месяца за апошнія 50 гадоў, стане беспілотны рабатызаваны пасадкавы модуль. Стварэннем модуля зоймецца кампанія Astrobotic Technology Inc, ён будзе адпраўлены праз два гады з дапамогай ракеты-носьбіта Vulcan United Launch Alliance.

Кампанія Astrobotic стала адным з дзевяці прадпрыемстваў, якія будуць удзельнічаць у праекце на 2,6 млрд даляраў. Яна зоймецца распрацоўкай невялікіх касмічных апаратаў ды іншых тэхналогій для 20 місій даследавання паверхні Месяца на працягу наступнага дзесяцігоддзя.

Старт ракеты плануецца правесці з мыса Канавэрал у Флорыдзе ўлетку 2021 года. Для ракеты-носьбіта Vulcan старт будзе першым і стане асноўным выпрабаваннем. Ракета належыць United Launch Alliance, кампаніі для старту касмічных апаратаў на замову ўрада ЗША, і мае стаць асноўным канкурэнтам для SpaceX ды іншых прыватных кампаній.

У рамках новай месячнай місіі на спадарожнік Зямлі ладзяцца даставіць неабходныя тэхналогіі, каб закласці падмурак для будучых палётаў касманаўтаў на Месяц. Згодна з графікам, устаноўленым адміністрацыяй Дональда Трампа, палёты амэрыканцаў на Месяц маюць аднавіцца пад 2024 год.

Кампаніі Astrobotic NASA ўжо выдаткавала 79,5 млн даляраў для першай місіі на Месяц, падчас якой на яе паверхню будуць дастаўлены 28 цяжараў з 8 краін свету, у тым ліку ЗША і Мэксікі.