11 траўня 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зломяць у адукацыі ўсё, што ёсць»

7
«Зломяць у адукацыі ўсё, што ёсць»

Лукашэнка хоча вярнуць сістэму адукацыі ў пачатак 2000-х?

На сустрэчы з міністрам адукацыі кіраўнік загаварыў пра крытыку ЦТ, піша «Салiдарнасць».

- Я, вядома ж, чытаю, бачу і чую, мяне інфармуюць, што ў нас не ўсё ў парадку з паступленнем у ВНУ. Дагэтуль крытыка на цэнтралізаванае тэставанне. Крытыкуюць новую нейкую методыку - вы вынайшлі па падліку гэтых балаў. Хоць галоўнае - не балы, а веды. Усе павінны разумець, і бацькі ў тым ліку, калі ў дзіцяці ёсць веды, то паводле якіх балаў і шкал не лічы, яны ўсё адно паступяць у ВНУ. Калі ведаў няма, ніякія балы не дапамогуць.

Са слоў Лукашэнкі, паслухаўшы многіх бацькоў, ён пачаў задумвацца пра ўдасканаленне сістэмы паступлення ў ВНУ:

- Больш за ўсё мяне хвалюе тое, што абітурыент, які марыць заўтра стаць студэнтам, не здае іспыты тварам да твару з экзаменатарам, з выкладчыкам ВНУ або іншай навучальнай установы.

Дыктатар узгадаў час, калі сам вучыўся ў ВНУ, і адзначыў, што наўрад ці пры тэставанне яго вынік быў бы лепшым, чым пры асабістай гутарцы з выкладчыкам.

У Фэйсбуку на старонцы заснавальніка праекту «Народны падручнік» Сяргея Альшэўскага педагогі і бацькі абмяркоўваюць анансаваныя кіраўніком дзяржавы магчымыя перамены.

Альшэўскі мяркуе, што ўлады не вырашацца на адкат да стану пачатку 2000-х.

- Баюся, што вырашацца. Зламаюць усё, што ёсць, дзеля хлопчыка Колі, які на тэставанні невядома яшчэ колькі набярэ, а «тварам да твару» да экзаменатара набярэ вышэйшы бал па ўсіх прадметах, - выказаў меркаванне Юрый Варакса.

Пісьменніца Яўгенія Пастэрнак не бачыць прычын, якія перашкодзілі б уладам бурыць сістэму паступлення ў ВНУ - занадта шмат было разбурана раней:

- І кожны раз думаеш, што гэта дно, але знізу грукочуць. І тут я згодна з расейскімі калегамі, у якіх усё таксама дрэнна, але лепш чым у нас. Што пакуль бацькі не сфармуюць выразны запыт, чаго менавіта яны хочуць, рынак адукацыі нічога не прапануе. Таму што на гэты момант пераважную колькасць бацькоў усё задавальняе. А тыя 10 адсоткаў, якіх не задавальняе, развязваюць пытанне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках