5 траўня 2024, Нядзеля, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі вайсковы груз з Расеі

6
На літоўска-беларускай мяжы затрымалі вайсковы груз з Расеі

Кіроўца перавозіў пірапатроны, якія выкарыстоўваюцца ў баявых гелікаптэрах Мі-8 і Мі-24.

Мытня Літвы на мяжы з Беларуссю затрымала кіроўцу, які перавозіў транзітам вайсковы груз з Расеі. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на літоўскае агенцтва BNS.

Інцыдэнт адбыўся на кантрольна-прапускным пункце «Лаварышкес» (Сумежны пункт пропуску з беларускага боку - «Катлоўка». - Заўвага.) на мінулым тыдні.

Кіроўца, які перавозіў груз, распавёў, што ён атрымаў яго ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава». Ён падаў неабходныя дакументы, у якіх атрымальнікам боепрыпасаў значылася кампанія, што базуецца ў Перу, а таксама паказаў саму скрыню.

ФОТА: МЫТНАЯ СЛУЖБА ЛІТВЫ

Пры гэтым ён адмовіўся яе адкрыць, каб не парушыць герметычнасць упакоўкі. Мытнікі агледзелі груз пры дапамозе рэнтгену і пераканаліся, што ў скрыні знаходзіліся боепрыпасы, як і было пазначана ў дакументах.

У паведамленні агенцтва ўказана, што груз, які перавозіўся - гэта пірапатроны, якія выкарыстоўваюцца ў баявых гелікаптэрах Мі-8 і Мі-24, а таксама ў самалётах ВПС Расеі. Кошт адной адзінкі складае 75,9 еўраў, а ўсёй партыі - 7590 еўраў.

ФОТА: МЫТНАЯ СЛУЖБА ЛІТВЫ

Мытнікі звярнуліся па кансультацыю да спецыялістаў з Узброеных сіл Літвы і ўсталявалі, што груз - а менавіта пірапатроны, з'яўляецца вайсковым, а не грамадзянскім.

Для імпарту, экспарту або транзітнай перавозкі праз Літву аб'ектаў вайсковага прызначэння патрабуецца адмысловая ліцэнзія, якой у кіроўцы не было. Мытнікі затрымалі груз.

Нагадаем, у траўні гэтага года адбыўся аналагічны інцыдэнт. Праз Беларусь і Расею ў Літву з Кітая спрабавалі завезці кампаненты сістэмы запуску ракет M20 Missile Weapon System Model.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках