11 траўня 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі забілі 16-гадовага сына беларускага журналіста Дзмітрыя Плакса

У Швэцыі забілі 16-гадовага сына беларускага журналіста Дзмітрыя Плакса
ПЁТР ПЛАКС

Хлопцу было 16 гадоў.

2 жніўня на марскім узбярэжжы ў Швэцыі быў забіты Пётр Плакс - сын беларускага журналіста і літаратара Дзмітрыя Плакса. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода». Хлопцу было 16 гадоў.

Як піша швэдскае выданне Expressen, адзін з падлеткаў забіў Пятра сякерай на пляжы на поўначы ад Стакгольма. Пасля гэтага ён сам патэлефанаваў у паліцыю і прызнаўся ў злачынстве.

З сур'ёзнымі пашкоджаннямі галавы пацярпелы верталётам хуткай дапамогі быў дастаўлены ў лякарню, аднак выратаваць яго не ўдалося.

«Ён спачатку марыў стаць піяністам-канцэртмайстрам, але потым сказаў, што будзе рабіць кар'еру эвалюцыйнага псіхолага. Пры гэтым ніколі не кідаў фартэпіяна, далей граў і браў урокі. - Пётр быў суперталенавіты: чытаў навуковую літаратуру, яму ўсё было цікава... Найлепшы хлопец на свеце - заўсёды радасны і ў добрым настроі», - распавёў швэдскім СМІ Дзмітрый Плакс.

Незадоўга да трагедыі Пётр з мамай Вольгай 10 дзён правялі ў Менску. Маладзён сустракаўся з сябрамі і сваякамі, дзяліўся амбіцыйнымі планамі.

4 жніўня ў школе, дзе вучыўся Пётр Плакс, адбыўся мемарыяльны вечар ягонай памяці.

Дзмітрый Плакс - пісьменнік, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся ў Менску. З жонкай Вольгай пераехалі ў Стакгольм, дзе Дзмітрый заснаваў беларускую службу «Радыё Швэцыя». Сябра Саюза пісьменнікаў Швэцыі і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках