5 траўня 2024, Нядзеля, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Робін Гуд» пад Астраўцом: мужчыну ў лесе паранілі стралой у шыю

6
«Робін Гуд» пад Астраўцом: мужчыну ў лесе паранілі стралой у шыю

Пацярпелы ў бальніцы.

Астравецкім раённым аддзелам Следчага камітэта прынятая да вытворчасці крымінальная справа, распачатая пракуратурай раёна паводле факта прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў праз неасцярожнасць, паведамляе nn.by.

3 жніўня прыблізна а 17 гадзіне ў лясным масіве паблізу Астраўца падчас стральбы з лука па мішэні быў траўмаваны мясцовы жыхар. Страла трапіла 41-гадоваму мужчыну ў шыю. Ён шпіталізаваны.

У здзяйсненні злачынства абгрунтавана падазраецца яго 23-гадовы знаёмы, які затрыманы.

У мэтах устанаўлення ўсіх абставінаў агледжанае месца здарэння, дапытваюцца відавочцы, прызначаная вытворчасць судова-медыцынскай экспертызы. Выснова аб прыналежнасці лука да катэгорыі кідальнай зброі, а таксама яе стралковыя характарыстыкі, будуць устаноўленыя спецыялістамі ў рамках экспертызы кідальнай зброі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках