11 траўня 2024, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes назваў самых багатых спартовак

1
Forbes назваў самых багатых спартовак

Дзяўчыны ў першай дзясятцы - выключна тэнісісткі.

Са звестак Forbes, дзесяць самых высокааплатных спартоывак свету з 1 чэрвеня 2018 да 1 чэрвеня 2019 года сумарна зарабілі 117,9 млн даляраў, улічваючы прызавыя і рэкламныя даходы. Цікава, што дзяўчаты ў першай дзясятцы - выключна тэнісісткі.

Лідаркай рэйтынгу з'яўляецца амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс, агульны даход якой склаў 29,2 млн даляраў (прызавыя з іх - толькі - 4,2 млн, астатняе - уласная лінія адзення, ювелірныя ды іншыя прадукты), піша sport.tut.by.

На другім радку - юная Наомі Осака, якая атрымала 24,3 млн даляраў (прызавыя з іх - 8,3 млн). Астатнія зарабілі значна менш.

Да прыкладу, 3-ці радок нямецкай тэнісісткі Анжалікі Кербер - толькі 11,8 млн даляраў (5,3 прызавых, астатняе - рэкламныя кантракты), 4-е месца - у румынкі Сімоны Халеп (10,2 млн даляраў), 5-е - у амерыканкі Слоан Стывенс (9,6 млн даляраў).

Караліна Вазняцкі зарабіла за год 7,5 млн даляраў, 7-я ў рэйтынгу - Марыя Шарапава з 7 млн, чэшка Караліна Пліскова на 8-м радку з 6,3 млн даляраў, украінка Світоліна атрымала 6,1 млн, а дзеляць дзясятку адразу двое - Вінус Уільямс і гішпанка Гарбін Мугуруса з 5,9 млн даляраў.

І толькі потым у рэйтынгу ідуць не тэнісісткі. Напрыклад, вядомая цяпер амерыканская футбалістка Алекс Морган (12-е месца, 5,8 млн) і індыйская біятланістка Пусарла Сіндху (13-е месца, 5,5 млн).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках